ТОП просматриваемых книг сайта:
Дыялогі з Богам (зборнік). Валянцін Акудовіч
Читать онлайн.Название Дыялогі з Богам (зборнік)
Год выпуска 2012
isbn 978-985-562-011-3
Автор произведения Валянцін Акудовіч
Жанр Поэзия
Серия Я кнігу маю
Издательство Электронная книгарня
Не, не трэба лічыць мяне лішне разумным. Ніхто не ведае, як яно далей абернецца, а я хачу сваёй смерцю памерці і на бацькаўшчыне – а не заўчасна на паўночных скразняках.
Што да астатняга, то справы ў мяне каб лепей – дык навошта. Хутка пабачыць свет мая першая кніжка. Я назваў яе «Ідыёцтва». Рэдактар, які працуе над маім рукапісам, ставіцца да мяне памяркоўна, але ён катэгарычна адпрэчвае назву. Я не пераканаў яго нават тады, калі згадаў, што ў Хведара Дастаеўскага ёсць раман «Ідыёт».
– То ідыёт, а то – ідыёцтва, – магчыма і слушна запярэчыў рэдактар.
Вядома, мне шкада такой харошай назвы, але ж я не дурань які, каб надта ўпарціцца. І вы таксама на вокладку не звяртайце ўвагі. Бывае, на плоце слоўка з трох літараў прачытаеш, а насамрэч за плотам папілаваныя дровы ляжаць…
Показкі
Вырай
Аднойчы Той, хто ўсё можа, паклікаў да сябе нашых хлопцаў і кажа:
– Надта вы разумныя, хлопцы. І гэта вам не падабаецца, і тое не ў смак. Апрыкла мне слухаць дурную лаянку. Давайце свае прапановы, а потым паглядзім, ці добра будзе.
Пачалі хлопцы выдумляць. Адзін пра кісельныя берагі, другі пра малочныя рэкі, трэці пра гаючую ваду ў кожнай студні. А чацвёрты кажа: каб нічога не хацелася!
Вярнуліся хлопцы ў вёску, а там ужо баль як гай шуміць. Дзень шуміць, два гудзе, сто год не спыняецца. Стрэхі з хат паабвальваліся, на дарогах пушча вырасла, а мы і гора не ведаем. І так нам добра, што словам не выказаць. Таму на мову сталі забывацца і рохкаць пачалі.
Але яшчэ лепей было чацвёртаму. Ён нават да ветру не меў патрэбы хадзіць, бо і гэтага не хацелася.
Цяпер ужо цяжка сказаць, калі тая выгода скончылася. Толькі аднойчы Той, каму да ўсяго ёсць справа, выглянуў з-пад хмурынкі і пытаецца:
– Ці добра вам, хлопцы?
А мы маўчым, бо ўжо ад слоў адвыклі, а рохкаць перад чужым сорамна.
Тады ён мацней:
– Ці добра вам, пытаюся?
Перапалохаліся мы і, напэўна ад страху, загаманілі па-людску:
– Ой, не, пагана нам.
– Дык якога ражна вам яшчэ патрэбна?
– Вярні былое, – просім.
Вярнуў – і не шкадуючы. Даведаліся пра нас у іншых месцах, расцярэбілі на зарослых дарогах пушчу, і сышліся сюды валацугі, жабракі ды недалэнгі з усяго свету. Патапталі кісельныя берагі, выпілі ўсё малако з рэчкі, вычарпалі гаючую ваду з калодзежаў і пайшлі сабе… Нічога нам не пакінулі, акрамя дарогі цераз пушчу.
Пагаравалі мы, ды няма чаго рабіць. Ускінулі на плечы таго, які нічога не хацеў, і пакіравалі за прыхаднямі ў свет. Толькі недалёка адышліся, бо раптам той, што ўладкаваўся на плячах, заўпарціўся:
– Навошта мяне валачы невядома куды, калі мне ўсюды аднолькава добра?
Тут яшчэ нехта кажа: хіба мы цыганы якія, каб на дарозе радзіцца і паміраць?
І то праўда. У нас ёсць свая зямля, і на гэтай зямлі сам Пан Бог намі апякуецца.
Тады той, што заўпарціўся першым, кажа:
– Давайце апошні раз Яго папросім: каб нам усім нічога не хацелася.
Пасварыліся