ТОП просматриваемых книг сайта:
Дыялогі з Богам (зборнік). Валянцін Акудовіч
Читать онлайн.Название Дыялогі з Богам (зборнік)
Год выпуска 2012
isbn 978-985-562-011-3
Автор произведения Валянцін Акудовіч
Жанр Поэзия
Серия Я кнігу маю
Издательство Электронная книгарня
– Не ўсё адно, хто па табе топчацца, чалавек ці птушка? А дзверы – толькі для чалавека.
– Ды хопіць вам сварыцца, разумнікі, – памяркоўна сказаў чалавек, аббіў боты ад снегу і ўвайшоў у хату.
У сенях зняў ватоўку, скінуў на цвік шапку і пасунуў твар да люстэрка.
– Здымі бараду, – параіла люстэрка. – Жанчыны любяць маладых.
– Жанчыны любяць тых, хто іх любіць, – запярэчыў ён і нахіліўся распаліць пліту.
– Ну, як табе сёння на бацькаўшчыне? – адно ўсчаўшыся, запытаўся агонь.
Ён нічога не адказаў і прычыніў засланку.
Як толькі ў вакне суседкі гасла святло, ён падсоўваў да ложка табурэтку, ставіў на яе попельніцу, кубак з моцнай гарбатай і залазіў пад коўдру.
Ён муляў бакі, паліў цыгарэты, зрэдку глытаў гарбату і думаў усё пра адно. Ён вярнуўся на бацькаўшчыну жыць ці паміраць? Калі жыць, дык трэба павесіць фіранкі на вокнах і шукаць нейкую сталую працу.
Аднак жыць не вельмі хацелася. Ён ужо раней перабраў усё, што ў жыцця было загатавана для чалавека, а паўтарацца, пэўна ж, не мела сэнсу.
Жыць не вельмі хацелася, паміраць таксама. Як ні круці, выходзіла зноў праставаць у дарогу. Там хутчэй стаптаць рэшткі гадоў.
Але, перш чым звягнуць брамкай, трэба было ўспомніць, чаму ён вярнуўся дахаты.
Конец ознакомительного фрагмента.
Текст предоставлен ООО «ЛитРес».
Прочитайте эту книгу целиком, купив полную легальную версию на ЛитРес.
Безопасно оплатить книгу можно банковской картой Visa, MasterCard, Maestro, со счета мобильного телефона, с платежного терминала, в салоне МТС или Связной, через PayPal, WebMoney, Яндекс.Деньги, QIWI Кошелек, бонусными картами или другим удобным Вам способом.