ТОП просматриваемых книг сайта:
Дыялогі з Богам (зборнік). Валянцін Акудовіч
Читать онлайн.Название Дыялогі з Богам (зборнік)
Год выпуска 2012
isbn 978-985-562-011-3
Автор произведения Валянцін Акудовіч
Жанр Поэзия
Серия Я кнігу маю
Издательство Электронная книгарня
Толькі мы тых анёлкаў і бачылі.
Споведзь апошняга інквізітара
Бог даў чалавеку ўсё, што яму трэба. Звера ў лесе, рыбу ў вадзе, зерне ў полі, агонь, жонку і дзіця ў хаце. І калі б Бог лічыў, што чалавеку патрэбныя крылы, – Ён даў бы яму крылы.
Вось чаму, як толькі нехта хацеў перарабіць на лепшы заведзены Богам парадак, мы раскладвалі вялізнае вогнішча на выгане за вёскай і з дымам выпраўлялі авантурніка ў нябёсы…
Гэты хлапчук яшчэ бегаў у кашулі, а я ўжо прыглядаўся да самых спелых бярозаў, якія мы некалі падсячэм, каб яго спаліць. І аднойчы сэрца маё залямантавала: гэта страшней за буру, страшней за пярун і боскую кару.
Я ўкленчыў перад людзьмі і пасыпаў галаву попелам – аднак мяне не паслухаліся.
– Чаму цябе бянтэжыць пляскаты кругляк, які падлетак выштукаваў з кавалка галамня? Кажы! – патрабавалі адусюль.
Але як я ні намагаўся перакласці лямант сэрца на відушчыя словы, у мяне нічога не атрымалася. Бо я ж таксама не ведаў, якая бяда хаваецца ў пляскатым кругляку, што так шпарка коціцца ўніз па сцежцы, смешна падскокваючы на рытвінах.
Людзі паволі разышліся, а кола падхапілі дзеці і доўга бавіліся, пакуль яно не выкацілася за селішча.
Першы раз кола вярнулася да нас фурманкай, з якой гандляр прадаў нам колькі сякераў і адну кніжку.
Другі – карэтай з панам, які сказаў, што будзе намі апекавацца, бо цяпер мы ягоныя халопы.
Трэці – цягніком, куды неўзабаве паселі лепшыя з нашых хлопцаў.
Чацвёрты…
Чацвёртага разу не было.
Толькі самалёты праляцелі над намі – і кіравалі тымі самалётамі нашыя хлопцы. Мы яшчэ махалі ім рукамі, а ў небе далёка на захадзе і далёка на ўсходзе, далёка на поўначы і далёка на поўдні ўжо выраслі да самых аблокаў паганыя грыбы.
І мы ўсе памерлі.
І калі мы паміралі на ахутанай гарачым попелам зямлі, дзе яшчэ зусім нядаўна было столькі людзей і вёснаў, я ўспомніў, што гэты пякельны агонь пачаўся з аднаго нераскладзенага вогнішча на выгане за нашай вёскай.
Прыпавесць
Сум на тэму вяртання
Чалавек доўга блукаў па свеце, а як прыстаў да берага айчыны, дык адразу спатыкнуўся аб свой цень.
– Хіба цябе не было са мной? – здзівіўся чалавек.
– Я тут чакаў.
– Можа, таму я і вярнуўся?
– Пайшлі, – адказаў цень.
Яны паволі падняліся на пясчаную выспу, адкуль пабачылі мястэчка, дзе гэты чалавек нарадзіўся і асталеў.
Чалавек балюча пасміхнуўся і шморгнуў носам. Потым прамармытаў нешта з агідай да самога сябе, і яны рушылі далей. Цень бег паперадзе, як сабака.
– А мо ўжо позна? – засумняваўся чалавек. – Можа, не трэба было вяртацца? Колькі тут засталося жыць!
– Жыць ніколі не позна, – запэўніў цень.
Там, дзе сцежка напрасткі скіравала да мястэчка, цень аббёг чалавека і стаў ззаду.
– Цяпер ідзі сам, – сказаў. І чалавек пайшоў.
Ён не запальваў святла. Сядзеў на зэдліку ля печы, марнаваў тытунь,