Скачать книгу

словы прагучалі як загад.

      – І куды мы пойдзем?

      – Не бывае лесу безь сьцяжынаў. Пойдзем ускрайкам, пакуль не пабачым сьцяжыну.

* * *

      Досыць хутка ім сапраўды адкрылася сьнежная палоска з прыцярушанымі сьлядамі чаравікаў. Яна вяла ў бярэзьнік і гублялася паміж дрэваў.

      Ішлі павольна, бо ня ведалі, нават не ўяўлялі сабе, што іх чакае наперадзе.

      Цяпер ужо і гай выглядаў не такім страшным, як перад тым. Белыя ствалы дрэваў, белы сьнег на зямлі быццам наўмысна асьвятлялі іхны шлях уначы.

      На душы ў Зоі зрабілася ня так маркотна, бо ўсё ж такі быў нейкі рух, і яна была не адна. Можна было далей выпытваць пра што-небудзь у гэтых „целюкоў“.

      – Цікава, а што праз сто гадоў адбылося з асваеньнем космасу? – кідала яна пытаньне ў паветра.

      – Яго асвоілі, – адказалі жаўнеры.

      – А з тэлебачаньнем, з інтэрнэтам, з шоў-бізам ды мас-культам?

      – Ня ведаем, нічога такога няма.

      – А дзе жыве доктар Блюм?

      – Мы ня ведаем.

      – Мне здаецца, што ён жыве ў вас, у нас у галаве. У кожным чалавеку жыве доктар Заяц. З драўлянай мядзьведжай галавой пад чорным бляскам, з кавенькай і крыкам: Экш! Экш!

      – Мы ня ведаем.

      – Магчыма, я пераблытала краявіды, але нешта мне падказвае, што ўсё адно мы выйдзем да нармальнага сьвету.

      – Чаму ты так думаеш?

      – Бо цяпер вы жывяце ў маім жыцьці, а ня я ў вашым.

      – Мы страцілі несьмяротнасьць?

      – Думаю, так. Што вы цяпер адчуваеце?

      – Ты нам падабаесься.

      Трэба сказаць, што гэта яны адчувалі ад самай першай сустрэчы зь ёю. Але калі ты жывеш вечна, твае пачуцьці ня маюць ані значэньня, ані сэнсу. Цяпер жа, у гэтым бярозавым гаі, калі жаўнеры пазбавіліся несьмяротнасьці, іхныя сэрцы заходзіліся ад прысутнасьці Зоі побач зь імі.

* * *

      Тым часам бярэзьнік скончыўся, і сьцяжына вывела іх на іншае поле, што дыбілася высокім засьнежаным узгоркам. Што там, за ім? Пытаньне рытарычнае. Рэч у тым, што чаканьне чагосьці невядомага стамляе, як і ўсякае чаканьне, і ператвараецца ў манатоннае нішто. Гэтае нішто паступова апанавала Зою, дадаліся бяссонныя ночы і нясьпешная разьмераная хада. Зоя нібы заснула, ідучы. У галаве круціліся ўсялякія відзежы, што прапаноўвалі свае працягі гэтай гісторыі.

      Быццам голас цыркавога канфэрансье крычаў у залю: Што? Што далей будзе з нашымі героямі? Пра гэта напісана мноства кніг! Безумоўна, нас чакаюць новыя, яшчэ больш захапляльныя прыгоды! Нашым героям не аднойчы давядзецца абхітрыць злога доктара Блюма, пераадолець шматлікія самыя неверагодныя перашкоды, пабываць на кані і пад канём, перш чым адмысловая камісія вярхоўных камісараў прызнае іх траіх годнымі найвышэйшай катэгорыі дасканаласьці, і яны нарэшце стануць мутантамі! Кайлюс атрымае замест ног самаходнае шасі, Зелба – новую драўляную галаву і будзе падобны да насарога, а Зоі дастанецца русалчын хвост! Аркестра – „туш“!

      Усё навакольле ашчэрылася залівістым сьмехам мноства чалавечых ратоў. Зьвінелі трубы і літаўры, а канфэрансье

Скачать книгу