Скачать книгу

больш не хадзілі той дарогай?

      – Зразумела, хадзіла. Іншай дарогі ў школу не было.

      – Што вы адчувалі? Страх?

      – Першым часам – так. Калі я вярталася са школы адна і паварочвала ад парку да тупіка, мяне пачынала калаціць. Шмат гадоў, дзень за днём, я працягвала хадзіць у школу і са школы па гэтай дарозе. І аднойчы зразумела, што хачу зноў сустрэць таго мужчыну… што баюся гэтай сустрэчы і чакаю яе…

      – Вы хацелі яго сустрэць? Навошта?

      – Каб ён зрабіў са мной тое, што збіраўся… я ненавідзела сябе за гэта жаданне, але нічога не магла змяніць. Яно было мацнейшым за мяне.

      – Вы мастурбавалі, калі думалі пра гэтага мужчыну?

      Голас ледзь прыкметна напружыўся, і ёй зразумела, чаму: яшчэ нядаўна немагчыма было ўявіць падобную размову з прадстаўніком іхняй касты – лекарам ці псіхолагам.

      – Не, ніколі, – адказвае яна. – Маё цела ўяўлялася мне брудным, мне было агідна дакранацца да яго. Я адчувала сябе пачварай з-за гэтага жадання.

      – А аднакласнікі? Вы рабілі гэта з кім-небудзь з іх?

      Навошта ён, які з першых хвілін знаёмства выклікаў у яе прыхільнасць адсутнасцю фальшывай сарамлівасці, хаваецца за ханжаскім займеннікам? Яна адказвае наўмысна гучна, спакойна і выразна:

      – Яны мяне не цікавілі. Я ўяўляла сабе толькі таго мужчыну. Марыла пра яго. Як ён прыціскае мяне да плота, потым валіць на зямлю. Гвалтам рассоўвае мне ногі і ўваходзіць у мяне…

      Чалавек на канапе маўчыць. Пэўна, лічыць яе клінічнай вычварэнкай і не ведае, як рэагаваць. І няхай! Яна працягвае кідаць свае прызнанні ў цішыню:

      – Калі я скончыла школу і паступіла ў інстытут, я шукала сустрэч з мужчынамі, знешне падобнымі да яго. Усе яны былі нашмат старэйшымі за мяне.

      – Што вы адчувалі? – голас зноў гучыць з дзяжурнай эмпатыяй. Здаецца, ён авалодаў сабой, што, зрэшты, няцяжка пры ягоным досведзе.

      – Я ляжала пад імі, злавалася на іх і на сябе і з агідай цярпела тыя ласкі, якімі яны мяне адорвалі. Мне трэба было толькі так, як тады… Аднойчы я адправілася на дыскатэку ў інтэрнат, дзе мяне ніхто не ведаў. Заставалася там дапазна, пакуль не ўпэўнілася, што мной зацікавіўся адзін змрочнага выгляду хлопец з «распісаных». Ён быў высокі, цёмнавалосы… Я зрабіла выгляд, што п’яная. Глядзела яму ў вочы і пасміхалася. А потым выйшла з інтэрната і пайшла не дамоў, а ў супрацьлеглы бок – да гаражнага кааператыва, там больш за сотню гаражоў, і ў гэты час бязлюдна. Ён пайшоў услед…

      – Я бачу, што вы стаміліся. Можа, дастаткова на сёння? Я пакуль не планую вяртацца да прыватнай практыкі, але для вас зраблю выключэнне. Вось мая візітоўка.

      Цяпер голас гучыць невыразна і безжыццёва. А, дык у яго ж праблемы з сэрцам. Магчыма, адчуў недамаганне… Але ёй важна дайсці да самага канца. Да канца фільма…

      – Не, калі ласка, зараз… – яна зноў заплюшчвае вочы. – Ён ідзе за мной на некаторай адлегласці. Я адчуваю, што яна скарачаецца – павольна, па кроку. Ліхтароў амаль няма. За гаражамі пачынаецца вайсковы палігон. Калі я буду крычаць, ніхто не пачуе. Ён таксама

Скачать книгу