Скачать книгу

за ягоны столік. Было няёмка за штучную банальнасць уласных паводзін; але ён падтрымаў гульню, а значыць, можна было працягваць.

      – Вам лепей?

      – Усё яшчэ не, дзякуй. Ведаеце, мяне ўсхваляваў расповед пра тое злачынства… Яна ўбачыла ў яго пукатых вачах зацікаўленасць – дай божа, каб прафесійную – і, смялеючы з кожнай сякундай, – а можа, проста сіл больш не было трымаць у сабе сваю ганебную таямніцу – расказала яму, незнаёмаму чалавеку, славутасці, аўтару некалькіх дзясяткаў навуковых прац (у якіх шмат чаго гаворыцца пра дапамогу жанчынам), – расказала тое, чаго не ведаў пра яе ніхто.

      У рэстаран увалілася група кіношнікаў, шумна запатрабавала ежы і выпіўкі. Суразмоўца мякка прапанаваў жанчыне падняцца да яго ў нумар – напэўна, яна ўсё ж здолела зацікавіць яго як пацыентка. А можа, ён стаміўся дзяліць пакой са сталай жыхаркай гасцініц – нудой.

      У прасторным пакоі «люкса» на століку мігцеў экран ноўтбука, побач на сподачку ляжалі лекі. Надоечы адміністратарка расказала жанчыне: «прафесар» зусім, ну зусім не упатрэбляе, бо некалькі год таму перанёс ці то інфаркт, ці то інсульт і клапоціцца пра сваё здароўе. Праз адчыненыя дзверы спальні жанчына ўбачыла ахайна засланы ложак. Яна прысела на канапу, яе візаві размясціўся ў нізкім глыбокім фатэлі і чамусьці стаў распавядаць, як часта пацыенткі пераносяць на яго ўласныя перажыванні, якія ён з іх выцягвае. Вытрасае, як смецце з меха пыласоса. Да таго ж, жанчыны нярэдка закохваюцца ў сваіх псіхолагаў – ну, гэта агульнавядома. І тады яму даводзіцца іх ад сябе адвучаць. Ён так стаміўся, што вырашыў некалькі год адпачыць ад тэрапіі: толькі кафедра і навуковыя даследваніі, больш нічога. Яна не папоўніць шэрагі ягоных паклонніц, усміхнулася жанчына, няхай ён не турбуецца. Яна не істэрычка. Са свайго боку, яна шчыра спадзяецца, што цікавасць шаноўнага спадара да яе застанецца ў межах прафесійнай. Яна ніколі ні да каго не звярталася са сваёй праблемай. Спрабавала сама сабе дапамагчы, наведвала лекцыі, хацела нават вывучыцца на псіхолага, але прыйшла да думкі, што гэта будзе несумленна ў адносінах да тых, хто звернецца да яе па дапамогу.

      – А вось тут вы памыляецеся, – голас у яго мяккі ды салодкі, ён абвалаквае мозг, як ягады чаромхі – язык і паднябенне, у дзяцінстве яна любіла сарваць спелую гронку з буйнымі, цёмна-чырвонымі касцянкамі, пакласці ў рот і, лёгенька сціскаючы губамі чарашок, выцягнуць голую зялёную сцяблінку. – Перарабіць сябе наўрад ці магчыма, а навучыцца кантраляваць – цалкам… Але не будзем губляць час.

      І вось па ягоным загадзе яна перасаджваецца ў фатэль, які яшчэ захоўвае цяпло яго цела. Тут яна ў поўнай бяспецы, запэўнівае голас мужчыны. Як у матчыным улонні, нават яшчэ бяспечней, бо побач ён, спадарожнік у свет яе ўласнага «я». Ён водзіць рукамі вакол яе твару, кладзе далонь ёй на галаву, на лоб. Далонь крыху вільготная. Такім чынам, як вы паведамілі мне там, у рэстаране, вы адчуваеце навязлівае жаданне быць згвалтаванай. – Справа ў адным выпадку з майго дзяцінства.

      – Цудоўна,

Скачать книгу