ТОП просматриваемых книг сайта:
Яблыневы Маёнтак. Аляксандар І. Бацкель
Читать онлайн.Название Яблыневы Маёнтак
Год выпуска 2015
isbn 978-609-8147-43-8
Автор произведения Аляксандар І. Бацкель
Жанр Современная зарубежная литература
Издательство Электронная книгарня
эро
вось яскравы прыклад таго, што ня ўсе жанчыны так ужо любяць, калі ім цалуюць грудзі альбо пяшчотна іх лашчаць. у мяне была дзяўчына, якую ўсе крананьні, заляцаньні і засосы на такіх жаданых для мужчыны блізьнятках пакідалі абыякавай, я б нават сказаў – яе адразу цягнула на сон, быццам я яе пагладзіў па галоўцы, настройваючы на каляровыя сны. я не здаваўся. шукаў эрагенныя кропкі: пругкі жывот – як быццам паказытаў… шыя – кашэчае месца – ну пяцьдзясят на пяцьдзясят.
а потым выпадкова, калі мы разам ляжалі ў ваннай, я вырашыў зрабіць ёй масаж ступняў – і цуд! узбуджэньне, жаданьне, полымя жарсьці хвалямі захлынулі яе і мяне.
але мы зь ёй ня так доўга пражылі разам, бо мне гэтыя нажныя гульні надакучылі. вядома, у яе былі прыгожыя пальчыкі, якія я цалаваў, і пятачка такая прывабная, па ёй прыемна было вадзіць пэнісам, але нешта ня склалася, і я, зьехаўшы на новую здымную кватэру, а было гэта акурат на другім курсе, спаткаў Сабіну.
Сабіна – мара любога мужчыны: валасы курчавыя, да попы, сама ўся зьбітая, пругкая, з прыгожымі грудзямі і шырокімі ружовымі смочкамі, яна да адурэньня любіла сэкс і смачна паесьці. узбуджалася яна проста як камэта, якая ўваходзіць у атмасфэру, ты да яе толькі дакрануўся, яна ўжо палае і накідваецца на цябе, як драпежнік, з зубамі і кіпцюрамі. яна для мяне, пасьля доўгіх пакутаў і пошукаў эрагеннасьці ў іншых жанчын, была вызваленьнем ад любых умоўнасьцяў, даходзіла да аргазму за лічаныя хвіліны і давала табе час не працаваць, падрыхтоўваючы жаночае цела для любошчаў, але займацца сэксам колькі хочацца, пакуль ня кончыш.
але жыцьцё з Сабінаю пакрысе пачало даводзіць мяне да вар’ятні.
вось я пішу выніковую працу па Ніцшэ, зразумела, што тэрміны гараць сінім полымем, дэдлайн мінуў два дні як. заходзіць у пакой яна, мая курчавая смаката, і кажа: «блін, я больш так не магу, і чакаць цябе не зьбіраюся, і ў душ не пайду, мне тэрмінова патрэбны сэкс, і ніякіх ванных «дожджыкаў»!» я ёй адказваю, што мне б яшчэ паўгадзінкі – і буду вольны, а яна і чуць нічога ня хоча, лезе пад стол і дастае з майткоў мой чэлес…
і такое вар’яцтва па два разы на дзень. я ўсур’ёз пачаў задумвацца, што зь ёй рабіць, бо гэта ж усе прыкметы німфаманіі.
неяк аднойчы, калі я чакаў вучаніцу, бо падзарабляў рэпэтытарствам, за пяць хвілін да прыходу яе Сабіна проста атакавала мяне з двух скокаў, і вось карціна алеем: я стаю каля канапы, узмакрэлы, са спушчанымі штанамі, расшпіленай кашуляю, вось-вось хутка кончу, Сабіна на канапе галавою ў падушках, я бачу толькі яе сьпіну і часам пазіраю, як рухаюся ў ёй… дамафон звоніць ужо трэці раз… ужо-ўжо! хутка адчыню!
мая вучаніца глядзела на мяне ашалела, я ўвесь мокры, ад мяне пахне сэксам – твар чырвоны, валасы абы-як. сяджу насупраць і тлумачу ёй падзелы Рэчы Паспалітай, а ў ванным пакоі чутна, як Сабіна мыецца.