Скачать книгу

кнігу, пагуляўся ў «Цукеркі Краш», потым праверыў, ці аднавілася гульня «Жэлешкі Сплэш», потым прачнуўся… і з кожным новым месяцам запампаваныя кнігі з закладкамі на першых старонках усё множыліся, і, калі б яны мелі сваё фізычнае ўвасабленьне, даўно ўжо ўяўлялі б сабою адну вялікую купу кніг – клясычная прыкмета сучаснага сьвядомага шараговага чалавека, якому патрэбная мазаічная павярхоўнасьць, кароткая, хуткая і каб не напружвала.

      шок

      гэта быў самы сапраўдны шок, можа быць, першы шок у маім жыцьці, вось зараз ідуць такія залевы, і я, седзячы на ганку разам са сваім сабакам Карнэлем, кінуў яму мяч, і той трапіў у лужыну, Карнэль за два скокі даімчаў да мячыка, выхапіў яго, мокрага, і бегам да мяне… я тады вучыўся на першым курсе гістфаку, стаяла позьняя вясна, сьпёка, вучыцца не было ніякага жаданьня, таму я зь сяброўкаю сядзеў у суседнім двары на дзіцячай карусэлі і піў партвэйн, праваю нагою лянотна адштурхоўваючыся ад зямлі і марудна круцячыся па коле. сяброўка мая, закінуўшы галаву назад, ледзь не падмятала зямлю валасамі, нам было файна і цёпла.

      праз колькі хвілінак партвэйн скончыўся, і, перад тым як адкаркаваць другую бутэльку, я скокнуў долу, чым нахабна парушыў ідылію і рух карусэляў, і накіраваўся да сьметніка.

      сьметнік быў як у любым двары гораду: чатыры вялікія квадратныя сьметніцы на колах, адмежаваныя амаль з усіх бакоў цаглянымі сьценамі. падышоўшы, я пачуў, як хтосьці хрыпіць і стогне, акуратна і ціха наблізіўся і пабачыў, як між дзьвюх вялізных напоўненых сьметніц кахаюцца два бамжы. ён – неверагодна сьмярдзючы і брудны, з даўгою барадою ў каўтунах, вінавата на мяне паглядаў, штаны на сьмецьцевай плітцы, рухаў не спыняў, бо раптам пасьпее, да таго як я яго спужаю, падняўшы крык… яна – выставіўшы белы азадак і нахіліўшыся амаль да самага долу, спусьціўшы брудныя спартовыя штаны, трымаецца рукамі за сьметніцу, каб ня ўпасьці, мяне яна ня бачыць… я на месцы разварочваюся і ціха сыходжу. вяртаюся і распавядаю сваёй сяброўцы пра тое, што толькі што пабачыў.

      мы ўжо ня круцімся на карусэлях, мы ўжо п’ем другую бутэльку партвэйну і чакаем, калі салодкая парачка нарэшце пакіне месца бруднага каханьня.

      і яна выйшла першаю, спартовыя штаны не да канца падцягнутыя… вось яна зрабіла некалькі крокаў і спынілася над лужынай, потым прысела на кукішкі і вадою з лужыны падмылася!

      курва! а калі, напрыклад, дзеці, вяртаючыся са школы, вырашаць сваімі ножкамі ў гэтай лужыне паскакаць?!

      сабака

      мой сабака – экалягічны! мой Карнэль – плястык-пёс!

      кожную раніцу я прачынаюся і ў двары бачу адно і тое ж: бутэлькі, плястыкоўкі, скрынкі, пакеты і процьма іншага… плястыкавага… бо ня так даўно майму Карнэлю раптам пачалі падабацца плястыкавыя рэчы, ён іх знаходзіць на вуліцы, гуляецца зь імі і прыносіць дамоў.

      аднойчы я сказаў яму, што ён мой эка-пёс, які, заступаючы людзей, робіць файную справу. калі раней я прачынаўся і займаўся гаспадаркай, а потым гатаваў сьняданак,

Скачать книгу