Скачать книгу

я стаю проста пад хмарай, я палонны Замку. Я думаю пра белыя калготкі.

      5. Босая ведзьма

      Як жывая стрэлка на каменным гадзіньніку, нашая стракатая група абышла па коле другі паверх замку, паўсюль пакідаючы недарэчнае рэха.

      Здавалася, кожнаму хацелася засьведчыць тут сваю прысутнасьць, надрапаць узбуджаным голасам у музэйным паветры: «Тут быў…» – і паставіць дату. Асабліва шчыравалі мужчыны. Калі мы ўваходзілі ў наступную з усіх гэтых гулкіх, выстуджаных заляў, недзе далёка за намі яшчэ стаяў рогат нястрымнага Кунцэ, хаця сам ён ужо даўно маўчаў, зь дзіцячай непасрэднасьцю калупаючыся ў носе. Чалавек у акулярах і цяпер не пакідаў свайго клопату пра беднага аўстрыяка, экскурсія праходзіла пад ягонае няспыннае бубненьне, зь якім усім давялося зьмірыцца. «Ну хіба гэта экспанаты? – чулася то з аднаго, то з другога кута. – Вось у Амстэрдаме…» Аўстрыяк з асуджаным выглядам ківаў, тужліва паглядваючы на пустыя нішы са сьвежымі падцёкамі фарбы.

      Экскурсаводка Люба крыху хвалявалася і чамусьці ўвесь час глядзела на мяне – мне было яе шкада, і я ўдаваў на твары перабольшаны інтарэс. Распавядаючы пра насатых князёў зь відавочнымі прыкметамі выраджэньня і іхных жонак, падобных да лысых, ружовых кактусаў, яна раз-пораз зазірала ў свой нататнік – там было шмат вясёлых малюнкаў асадкай, зробленых, відаць яе рукой у нудныя хвіліны жыцьця, і я падумаў, што Люба, напэўна, вельмі добры чалавек, зь якім няблага было б пагаварыць пра нешта іншае, а не пра ўсю гэтую гістарычную лухту. Што яна, жанчына, можа ведаць пра Замак?

      Іншая рэч – я…

      Людзям на партрэтах мы відавочна не падабаліся: нізкалобыя арыстакраты з вачыма крымінальнікаў пагардліва сачылі, як мы махаем сваімі тэлефонамі, рукамі і падбародзьдзямі, арыстакраткі пазіралі хітра, як цыганкі. У аднаго з партрэтаў быў такі выраз твару, быццам ён зараз загадае адвесьці нас на стайню і ўсыпаць кожнаму бізуноў. Я вельмі хутка стаміўся ад сваіх занадта жывых спадарожнікаў, ад паўсюдных сьлядоў нармальнага менскага эўрарамонту, па-майстэрску ўпісаных у мураваную кладку. Хацелася выйсьці на замкавы двор, да сонца, да чырвоных камянёў, хацелася кавы і пакурыць.

      Сонца вісела проста над замкам, калі мы апынуліся ў прасторнай залі, пасярод якой стаяў вялікі стол – тут уладары замку вырашалі ўсе важныя пытаньні: ад лёсу служак да лёсу сьвету. А сьвет канчаўся за найбліжэйшым лугам. Праз акно былі відаць край зубчаты бору і жоўтая дарога, па якой мы прыехалі. З замкамі як зь людзьмі: здалёк яны сымпатычнейшыя, чым пры блізкім знаёмстве. Люба замоўкла, каб набраць паветра, і я сустрэўся вачыма з той самай жанчынай у белай, занадта белай сукенцы. У іх гарэў дзіўны агонь. Няўжо ёй падабаецца Гісторыя? – падумаў я зьдзіўлена. Жанчынам ня мусіць падабацца Гісторыя. Надта ўжо часта яны ў ёй былі ў ролі закладніц. Закладніц, наложніц, нажніцаў, якімі мужчыны рэзалі сабе палатно, каб выціраць чужую кроў са стала для сваіх баляваньняў.

      Калі мы ішлі сюды празь цёмны і цесны пераход, я крыху адстаў ад

Скачать книгу