ТОП просматриваемых книг сайта:
Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях (зборнік). Ян Баршчэўскі
Читать онлайн.Название Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях (зборнік)
Год выпуска 1844
isbn 978-985-02-1547-5
Автор произведения Ян Баршчэўскі
Жанр Зарубежная классика
Серия Школьная бібліятэка
Издательство Электронная книгарня
На тварах ва ўсіх відаць была трывога; палахлівыя кабеты са слязьмі на вачах шапталі пацеры: ім думалася, што там кожны стрэл разлучае з жыццём некалькі дзесяткаў чалавек. Яны дрыжалі, нібы перад Страшным Судом, і тая бяссонная ноч прайшла ў размовах. Старыя ўспаміналі мінулае, загадвалі пра будучае; нейкая надзея кволілася ў іх думках. Я ж на крылах хацеў бы ляцець туды, каб убачыць той тэатр вайны і смелых вояў.
А вось непадалёку і тыя цудоўныя малюнкі зарослых гор і лугоў, дзе зіхацяць на сонцы срэбныя струмені і люстэркі рэчак і азёраў. Атоне! Ты цяпер далёка ў чужых краях. Ці ўспамінаеш калі пра хараство роднае зямлі, ці прыходзяць табе ў думкі тыя нашыя вандроўкі, мары, размовы? Тут, захопленыя прыгажосцю прыроды, мы знаходзілі ў кожным месцы багоў старажытных рымлян і грэкаў; тут была наша Новая Аркадыя.[69] Ля тых ручаёў наяды[70] ўпрыгожвалі свае скроні вадзянымі лілеямі, скакалі па лугах німфы,[71] а казланогія сатыры[72] блукалі ў гушчарах. О, шчаслівыя лятункі цудоўнага юнацтва. Калі малады, зямля – рай, усюды дзівосы. Вобраз Старажытнае Грэцыі і ўся мінуласць адрадзіліся ў нашых марах і размовах. Памятаеш, гэтая гара была Алімпам,[73] прыстанкам Муз[74] і Апалона;[75] той расквечаны краскамі разлог мы назвалі Тампейскаю далінаю;[76] там – Фермапілы,[77] дзе загінуў з невялічкаю жменькаю воінаў Леанід, цар Спарты, што змагаўся з велізарным войскам персаў.
У гэты куток зямлі мы хацелі перанесці ўсе дзівосы свету.
Ці памятаеш той дзіўны захад сонца, які бачылі мы колісь, наведваючы гэтыя ваколіцы? Якое цудоўнае было неба! Пасмы густых хмараў расцягнуліся над даляглядам, а іх распаленыя краі гарэлі рубінавым агнём; з воблака лілося, накшталт вадаспаду, чырвонае святло, і, быццам на абразах, залатыя промні, падзеленыя ценямі, стралялі ўгору. Нас захапляў гэты пекны малюнак, а хмары ўсё больш і больш гусцелі, і ўрэшце знікла святло; агонь бліскавіцы прабег па небе, і безупынна грымела на захадзе. Пастух, гледзячы на неба, сказаў: «Будзе рабінавая[78] ноч!» – і са сваім статкам паспяшаўся да вёскі. І мы схаваліся ад навальніцы ў хату, якая там славілася дабрынёю і ветлівасцю гаспадара.
О, які страх наводзіць такая рабінавая ноч на люд беларускі! У тую пару, калі на палетках даспявае ўраджай, яна, як найстрашнейшы непрыяцель, пагражае знішчыць усе надзеі земляробаў. Сустракае яе селянін, узносячы вочы да неба, з пацерамі на вуснах і з благаннем касцельных званоў.
Трывожна ў хаце ў нашага гаспадара: катоў і сабак выганяюць, бо уцякаючы ад перуноў, злы дух – паводле веры тутэйшых жыхароў – хаваецца звычайна ў целе гэтых жывёлін; кідаюць на жар свянцоныя зёлкі і пасля кожнае бліскавіцы дрыготкім голасам паўтараюць малітвы.
Змрок навокал: хмары зацьмілі неба і зямлю; перуны,
69
Гістарычная вобласць у цэнтральнай частцы Пелапанеса ў Грэцыі. У антычнай літаратуры і ідыліях XVI–XVIII;ст. апісвалася як шчаслівая райская краіна пастухоў і пастушак.
70
Наяды – у грэцкай міфалогіі німфы крыніц і ручаёў. Лічыліся ахоўнікамі водаў.
71
Німфы – у грэцкай міфалогіі багіні прыроды, яе пладаносных сілаў. Адрозніваюць німфаў рэчак, мораў, азёр, гор, дрэваў, лясоў і г. д.
72
Сатыры – у грэцкай міфалогіі дэманы пладароднасці. Уваходзілі ў почт Дыяніса.
73
Алімп – у грэцкай міфалогіі гара ў Фесаліі, на якой жывуць багі.
74
Музы – у грэцкай міфалогіі дзевяць сёстраў, багіні паэзіі, мастацтва і навукі.
75
Апалон – у грэцкай міфалогіі бог сонца, святла, мудрасці, апякун мастацтваў.
76
Тампейская даліна – мясцовасць у Фесаліі (Грэцыя), якая аддзяляе гару Алімп ад горнага масіву Оса (Кісавос). Славілася сваёй прыгожай прыродай; сімвал зямнога раю.
77
Фермапілы – вузкі праход паміж Фесаліяй і Лакрыдай, які служыў ў антычнасці варотамі з паўночнай Грэцыі ў цэнтральную частку краіны. Тут у 480 г. да н. э. цар Спарты Леанід з трыма сотнямі воінаў чатыры дні супрацьстаяў аграмаднаму войску персаў.
78
Рабінавая ноч – назва навальнічнай ночы напрыканцы лета, калі неба скаланаюць грымоты, бліскаюць маланкі, ідзе праліўны дождж, дзьме моцны вецер.