Скачать книгу

адбіраючы патрэбныя. Не звяртаючы больш аніякай увагі ні на дзяўчынку, ні на яе маці, ён заспяшаўся да выхаду і толькі каля самых дзвярэй азірнуўся. Жанчына нерухома стаяла каля дзяўчынкі, абдымаючы яе рукой за плечы.

      – Ведаеце, я зусім забыўся пра гэтую нараду! – і быццам пра штосьці разважыўшы – Пачакайце мяне ў калідоры, добра?

      – Можа, нам лепш прыйсці заўтра? – нясмела прапанавала жанчына.

      – Не, не! Пачакайце! – Псіхатэрапеўт паглядзеў на гадзіннік. – Я доўга не затрымаюся… пастараюся не затрымацца доўга… Ён выйшаў. Медсястра памарудзіла крыху, нецярпліва чакаючы, пакуль жанчына з дзяўчынкай таксама пакінуць кабінет, потым выйшла з яго і сама.

      – Дык нам пачакаць? – спыталася ў яе жанчына.

      Нічога не адказаўшы, медсястра пагардліва паглядзела на жанчыну, потым павярнулася і павольна пайшла прэч. Яна ішла па калідоры, а жанчына глядзела ёй услед і ва ўласным яе позірку па-ранейшаму дзіўна перапляталіся трывога і надзея, надзея і трывога…

      Потым дзяўчынка ціхенька тарганула маці за руку.

      – Пойдзем дамоў, мамачка! – ціха сказала яна.

      – Дамоў? – Жанчына нерашуча паглядзела на дачку. – Але ж доктар… ён прасіў нас пачакаць, пакуль вернецца…

      – Ён не вернецца!

      – Не вернецца?

      Жанчына нахілілася, яе вялікія змучаныя вочы апынуліся раптам зусім побач з яснымі блакітнымі вачыма дзяўчынкі.

      – Чаму ён не вернецца?

      Дзяўчынка толькі моўчкі паціснула плячыма.

      – Гэта яны сказалі табе?

      Дзяўчынка кіўнула.

      Дзесьці ў глыбіні калідора пачуліся раптам нечыя ўсхваляваныя галасы, двое мужчын ў белых халатах хутка прабеглі каля жанчыны з дзяўчынкай. У руках аднаго з іх былі насілкі.

      – Гэта Сяргею Фёдаравічу блага! – праводзячы іх поглядам, паведаміла дзяўчынка. – Сэрца не вытрымала. Каля ліфта. Але дарэмна яны так спяшаюцца… яму ўжо не дапамагчы. Куды ты, мамачка?!

      Жанчына выпрасталася і нечакана пабегла па калідоры ўслед за мужчынамі. Дзяўчынка таксама бегла за ёй, але, як ні старалася, усё адно не паспявала. І толькі за паваротам, калі жанчына спынілася, дзяўчынка змагла дагнаць яе. І адразу ж ухапіла за руку.

      Каля ліфта сапраўды сабралася шмат людзей, пераважна ў белых халатах. Псіхатэрапеўт нерухома ляжаў на падлозе, тварам уверх, адна з жанчын толькі што зрабіла яму ўкол… побач з ёй санітары завіхаліся з насілкамі…

      – Калі б я папрасіла іх там, у кабінеце… – нечакана гучна сказала дзяўчынка. – А цяпер іх ужо позна прасіць…

      – Дык яны што, сапраўды існуюць?! – Голас жанчыны раптам спалохана задрыжаў і сарваўся. – Іх тут шмат?!

      Дзяўчынка кіўнула галавой.

      – І што яны робяць зараз?

      Дзяўчынка раптам весела засмяялася:

      – Скачуць, дражняцца, паказваюць мне языкі. А адзін з іх толькі што паглядзеў на цябе, мамачка!

      – На мяне?! Ён паглядзеў на мяне?!

      У дрыжачым голасе жанчыны быў жах, самы сапраўдны жах.

      – Ён і зараз на мяне глядзіць?!

      Дзяўчынка

Скачать книгу