Аннотация

Барсум – таямнічая планета, пра якую вядома толькі тое, што кіруюць там жанчыны, якiя завуць сябе дзікімі кошкамі. І гэта не проста словы… Дзікія кошкі Барсума – амазонкі, ніндзя, суперагенты для выканання звышсакрэтных і звышскладаных касмічных аперацый. На Барсуме ёсць і мужчыны, але становішча іх там незайздроснае… Фермерская планета Аграполіс – поўная супрацьлегласць Барсуму. Жанчыны тут наогул нізведзеныя да стану хатняй жывёлы… Яны на планеце – звычайны тавар, які па неабходнасьці купляюць мясцовыя фермеры… І існуе яшчэ ФІРМА – звышмагутная галактычная арганізацыя, гандлюючая жанчынамі… Аднойчы інтарэсы Барсума і ФІРМЫ сутыкнуліся… на Аграполісе – невялікай фермерскай планеце, якая, здавалася б, не павінна ўяўляць асаблівага інтарэсу для магутных суседзяў…

Аннотация

Новая кніга прозы Генадзя Аўласенкі «Ключ, які нічога не адмыкае» мае падзагаловак «Рэальна-містычна-фантастычныя апавяданні». І гэта сапраўды так. Бо нягледзячы на тое, што зборнік апавяданняў можна вызначыць, як містычна-фантастычны, рэальнага на ягоных старонках не менш, чым уласна містыкі альбо фантастыкі. А месцамі – нават і больш… У зборнік увайшлі розныя паводле памеру і тэматыкі апавяданні. Усе яны (хоць і ў рознай ступені) знаходзяцца на хісткай і даволі размытай мяжы паміж «рэальным і фантастычным». Толькі некаторыя з твораў (тыя, што пераступілі ўсё ж нябачную гэтую мяжу) можна аднесці да чыстай фантастыкі альбо сапраўднай містыкі.

Аннотация

Фантастычны раман “Барсум атакуе” – прамы працяг рамана “Дзікія кошкі Барсума”. Галоўны герой тут – Алаф Свенсан, былы космадэсантнік і былы супрацоўнік ФІРМЫ, які, па незалежных ад яго абставінах, вымушаны быў пакінуць планету Аграполіс. На паўкрымінальнай планеце Медэя-2 ён працуе выкладчыкам у адной з мясцовых гімназій, і жыццё ягонае тут працякае нейкі час надзвычай спакойна: без асаблівых падзей і прыгод.Але непазбежная вайна паміж ФІРМАЙ і Барсумам напаткала Свенсана і тут, на Медэі-2. І не проста напаткала, але прымусіла зрабіць даволі няпросты выбар. Выбар паміж жорсткасцю і бязлітаснасцю, паміж сумнай неабходнасцю забіваць і садыстскім задавальненнем ад самога гэтага працэса…

Аннотация

Барсум – таямнічая планета, пра якую вядома толькі тое, што кіруюць там жанчыны, якія называюць сябе дзікімі кошкамі. І гэта не проста словы… Дзікія кошкі Барсума – амазонкі, ніндзя, суперагенты для выканання звышсакрэтных і звышскладаных касмічных аперацый. На Барсуме ёсць і мужчыны, але становішча іх там незайздроснае.Фермерская планета Аграполіс – поўная процілегласць Барсуму. Жанчыны тут, наогул, нізведзеныя да стану хатняй жывёлы. Яны на планеце – звычайны тавар, які па неабходнасці купляюць мясцовыя фермеры і з якім яны могуць рабіць усё, што пажадаюць…І існуе яшчэ ФІРМА – звышмагутная галактычная арганізацыя, у якой мае месца і нават працвітае ганебны гандаль жанчынамі.Аднойчы інтарэсы Барсума і ФІРМЫ сутыкнуліся… на Аграполісе – невялікай фермерскай планеце, якая, здавалася б, не павінна ўяўляць асаблівага інтарэсу для магутных суседзяў…