Скачать книгу

мая ўжо ня вынесе. Але не, гляджу – валачэ паднос, на якім зыходзяць смачнай парай дзьве прыстойныя талеркі, а паміж імі красуе пляшка «Белавескай». У мяне нават на душы цяплей стала. А пасьля кілішка духмянай гарэлкі стала цёпла і целу. І вельмі захацелася расплакацца. І есьці захацелася. Ад першага я зь цяжкасьцю, праўда, але ўстрымалася, затое дала сабе волі ў другім: калі жывеш адна, гатуеш вельмі рэдка. Умінаю і бульбу, і мяса за абедзьве пысы, падымаю вочы і сустракаю такі позірк… Я ажно папярхнулася.

      – Вы, – кажу, – так на мяне не глядзіце, я да ўвагі не прывыкла, ад зьбянтэжанасьці магу нешта ня тое ляпнуць і сапсаваць вечар.

      – Ну што вы, – супакоіў ён, не адводзячы вачэй, – хіба вы здольная нешта сапсаваць?

      Тут я заўважыла, што «На ростанях» – даволі ўтульнае месьцейка: музыка ўперамешку з пасмамі тытунёвага дыму, ліхтарыкі на сценах…

      – У вас такія вочы… – ён узяў мяне за руку.

      – Вочы вачыма, – нязломна адказваю, але ўсё астатняе флірту не спрыяе: праца ў тры зьмены і поўная адсутнасьць ілюзій аб вечным каханьні.

      – А хто тут гаворыць пра флірт? – зьдзівіўся ён. – Давайце гаварыць аб жыцьці, – ён дастаў цыгарэту і спытаў: – Вы ня супраць?

      – Ня супраць тытуню, але супраць размовы.

      – Чаму? – зноў зьдзівіўся ён.

      – А навошта тая размова? Што агульнага паміж вамі, вольным майстрам-авангардыстам, і мной, маёй працай у цэху, надбаўкай за шкоднасць і клопатамі аб пляне выпуску жалезак? Гэта намаганнямі такіх, як я, трымаецца ва ўмовах разрыву эканамічных сувязяў абарона на франтах народнай гаспадаркі – і, як і раней, струменіцца атрута ў рэкі і ў неба… – і раптам, нечакана для самой, у мяне вырвалася: – Але калі б хто ведаў, як мне хочацца дэзэртыраваць з гэтага фронту, наладзіўшы прыканцы ладную такую дыверсію…

      – Людзі – нявольнікі часу, – сказаў ён мякка.

      – І яго каты адначасова, – змрочна дадала я.

      – Пра гэта можна будзе меркаваць толькі потым.

      Замільгалі ліхтарыкі – бар зачыняўся на самым цікавым месцы гутаркі.

      Ён паглядзеў на мяне запытальна. Я смыкнула плячыма.

      – Што ж, можна і да мяне, толькі, папярэджваю, гэта зусім не палац. І ў кухні бялізна разьвешана, сохне.

* * *

      Я павярнула галаву. Ён, не прачынаючыся, мацней прыціснуў мяне да сябе. «Ну, не чалавек, – падумала я і зь пячоштай пагладзіла растрапаную шавялюру, адчуваючы пад пальцамі маленькія, схаваныя валасамі рожкі. – Ну, асьпід, ну, чорт рагаты… Родны і мілы! Лепшы за ўсіх! І за што мне, Божа, такое шчасце?!» – і я асьцярожна памацала рожкі на сваёй галаве.

      …У нядзелю мой родны завод узьляцеў у паветра. Ні адной ахвяры, а монстар у руінах. Зрабіць гэта было няцяжка, хоць і запатрабавала досыць доўгай падрыхтоўкі. Складанасьцяў не ўзнікала і ні з адным з наступных аб’ектаў, нават з ваеннымі базамі. Рабочая сіла, што вызвалілася, занялася, нарэшце, карыснай працай, і вельмі хутка гэтая зямля зноў зазьзяла. Што ж, я вельмі рада, але ў мяне зноўку праблемы. Бачыце, ёсьць

Скачать книгу