ТОП просматриваемых книг сайта:
Барсум атакує. Генадзь Аўласенка
Читать онлайн.Название Барсум атакує
Год выпуска 0
isbn
Автор произведения Генадзь Аўласенка
Жанр Приключения: прочее
Серия Дзікія кошкі Барсума
Издательство Мультимедийное издательство Стрельбицкого
І ён рушыў далей, пакінуўшы містэра Уінсана ў адзіноце і поўнай узрушаннасці пачуццяў. Нетаропка спусціўся на першы паверх і ўжо дайшоў нават да гардэробу, як раптам успомніў аб міс Мерыдыт і сваім абяцанні зайсці да яе праз паўгадзіны.
Дарэчы, яны амаль прайшлі, гэтыя паўгадзіны…
Прыйшлося тэрмінова узнімацца зноў на другі паверх.
Кабінет дырэктара гімназіі Свенсан наведваў толькі аднойчы, у час свайго прыёму на работу, і ўжо тады кабінет гэты ўразіў яго сваёй незвычайнай сціпласцю і невялікімі памерамі. У кабінеце не толькі не было нічога лішняга… многае з таго, што, па меркаванню Свенсана, проста жыццёва неабходна дырэктару даволі буйнай сталічнай гімназіі тут таксама адсутнічала. Стол, некалькі крэслаў, чорная матавая сцяна-экран з аднаго боку і сцяна-шафа з супрацьлеглага.
І вялізнае акно за спіной дырэктара, закрытае зараз спектральнымі жалюзямі. Жалюзі гэтыя выбарачна прапускалі сонечнае святло… зараз, да прыкладу, яны былі адрэагуліраваныя так, што прапускалі толькі блакітна-зялёную частку спектра…
– Можна? – сказаў Свенсан, уваходзячы.
Пытанне гэтае было залішнім, бо толькі што гэтае ж пытанне Свенсан задаваў сакратарцы дырэктара.
– Заходзьце! – сказала міс Мерыдыт, паказваючы рукой на крэсла па той бок стала. – Сядайце!
– Дзякую!
Свенсан асцярожна апусціўся ў ажурнае, занадта нетрывалае на выгляд крэсла і застыў у чаканні. Бо ён ужо добра ведаў, аб чым зараз будзе ісці гутарка. І міс Мерыдыт таксама ведала, што ён ведае аб гэтым…
– Я слухаю! – сказаў Свенсан, калі зразумеў, нарэшце, што агульнае іх маўчанне пагражае зацягнуцца да бясконцасці. – Гэта наконт той скаргі ад бацькоў Рэда?
– З той скаргай я разабралася сама, – думаючы аб нечым сваім, прагаварыла дырэктыса. – Ды там і не было нічога такога! Рэд прызнаўся ўчора, што сам ва ўсім вінаваты… ды і бацькі ягоныя вымушаны былі з гэтым згадзіцца. Магчыма, з вашага боку не было асаблівай неабходнасці прымяняць да вучня такія крутыя меры, але ж…
– Ну… – Свенсан асцярожна паварушыўся ў ненадзейным гэтым крэсле і нават дазволіў сабе ледзь прыкметную ўсмешку. – Мне здаецца, меры былі не такімі ўжо і крутымі, асабліва, калі ўлічыць, што Рэд…
– Гэта вам так здаецца! – рэзка, нават залішне рэзка перабіла Свенсана міс Мерыдыт. – Тым больш, што ніякіх скаргаў ад бацькоў той дзяўчынкі да нас так і не паступіла! Вы разумееце сітуацыю?
– Разумею, – сказаў Свенсан.
А што яму яшчэ заставалася…
Пражыўшы амаль паўгода на Медэі, былы космадэсантнік так і не змог канчаткова прыстасавацца да тых «дзікіх» нораваў, якія тут лічыліся амаль што нормай.
Гэтага Рэда Свенсан застаў у той самы момант, калі, зацягнуўшы малодшую за сябе гады на тры дзяўчынку ў цёмную каморку каля спортзала, той паспеў ужо, паваліўшы яе на нейкія абшарпаныя маты, амаль поўнасцю распрануць небараку. Але больш за ўсё Свенсана раззлаваў