Скачать книгу

але нават не задумваецца і аб уласным лёсе. У яго хаце цячэ страха, праз паламаны плот у агарод лазяць чужыя свінні. Суседзі гавораць яму пра гэта, але Алёкса толькі пасмейваецца ў вусы: «Страха цячэ? Ну і няхай цячэ. Свінні лазяць? Няхай сабе лазяць». Такая абыякавасць прывяла Алёксу да бяды. Стражнік злавіў Алёксу ў панскім лесе, калі той драў лыка на лапці. Замест таго каб пакаяцца і папрасіць прабачэння, Алёкса пачаў рознымі словамі лаяць стражніка. Узлаваўшыся, той адлупцаваў мужыка, прывязаў яго да дрэва і параіў гаварыць усім, каго ўбачыць, што яго прывязаў Няхай.

      Лянота розуму і тут не дазволіла Алёксу крытычна паглядзець на свой лёс, задумацца, чаму суседзі і стражнік называюць яго пагардлівай мянушкай, а не імем, не прозвішчам. На крык Алёксы прыбеглі мужыкі, пытаюць, хто прывязаў яго да дрэва, а той у адказ гаворыць: «Няхай прывязаў». Падумалі дзецюкі, што Алёкса жартуе, і пайшлі сабе далей. А той да самага вечара крыкам зыходзіўся, пакуль не натрапілі на яго пастухі і не вызвалілі з бяды.

      Не карысталіся сімпатыяй беларусаў і людзі, якія не мелі сваёй уласнай думкі, лёгка мянялі свае перакананні. Смяецца казачнік з мужыка, героя казкі «Не вер ачом», бо жартаўнікі пераканалі яго ў тым, што ён прадае не пеўня, а зайца. Адштурхнуўшыся ад прыватнага выпадку – апавядання пра шалапутнага чалавека, якога можна лёгка ашукаць, з якога можна ўдосталь пасмяяцца, казка робіць шырокае абагульненне, звяртаючыся да праверанага сродку – увядзення ў тэкст прыказкі: «Людзей слухай, а свой розум май». У гэтым заключаецца адна з асаблівасцей беларускай сатырычнай казкі.

      У зборніку крытыкуюцца і іншыя людскія недахопы: непавага да бацькоў, старэйшых, а таксама высмейваюцца гультаяватыя жанчыны, якія замест таго, каб увіхацца па гаспадарцы, наглядаць за дзецьмі, днямі лузгаюць семкі на прызбах і абгаворваюць суседак, сварацца з імі.

      Хто з нас не чуў прыказку «На свеце ўсяго нажывеш і Кузьму бацькам назавеш»? Але мала хто ведае, што набыла яна крылы з лёгкай рукі А.К. Сержпутоўскага, які запісаў казку «Кузьма» ад вядомага беларускага казачніка Івана Азёмшы. Нялёгкі лёс выпаў на долю селяніна Кузьмы. Спачатку жонка зневажала, як магла, а калі падрос сын, мужыку наогул жыцця не стала. Маці з дзяцінства прывучала малога пагардліва ставіцца да бацькі, называць яго Кузьмой. Суседзі смяяліся з мужыка, раілі ўзяць папругу і заняцца выхаваннем жонкі і сына. Урэшце лопнула цярпенне ў Кузьмы. Везлі неяк бацька з сынам зімой з балота сена. Воз, на якім ехаў сын, перакуліўся і падмяў пад сябе хлопца.

      Конец ознакомительного фрагмента.

      Текст предоставлен ООО «ЛитРес».

      Прочитайте эту книгу целиком, купив полную легальную версию на ЛитРес.

      Безопасно оплатить книгу можно банковской картой Visa, MasterCard, Maestro, со счета мобильного телефона, с платежного терминала, в салоне МТС или Связной, через PayPal, WebMoney, Яндекс.Деньги, QIWI Кошелек, бонусными картами или другим удобным Вам способом.

      Примечания

      1

      Бандарчык

Скачать книгу