ТОП просматриваемых книг сайта:
Святло далёкай зоркі. Уладзімір Касько
Читать онлайн.Название Святло далёкай зоркі
Год выпуска 2014
isbn 978-985-06-2370-6
Автор произведения Уладзімір Касько
Жанр Биографии и Мемуары
Издательство Вышэйшая школа
Народ выказваў свае адмоўныя адносіны не толькі да царскай улады і памешчыкаў, але і да іх паслугачоў – лакеяў, пісараў, аканомаў, якія са скуры лезлі, каб дагадзіць сваім гаспадарам і па іх загадзе чынілі суд і расправу над людзьмі.
У казцы «Дваранін» вастрыё сатыры накіравана супраць ганарлівага шляхціца, які «сам не меў ні двара, ні падданых, а так сабе валачыўся ад аднаго пана да другога». Нягледзячы на сваю беднасць, шляхціц ненавідзіць просты народ, успрымае людзей як жывёлу. Народная сатыра бязлітасна высмейвае яго. Шляхціца ў казцы параўноўваюць з сабакам, які брэша на людзей і пры гэтым лічыць, што сцеражэ дабро. Нікчэмным і смешным выглядае падпанак у сцэне, калі на каленях выпрошвае ў Бога «300 рублёў і ніводным рублём менш». Калі ж ксёндз вырашыў пераканацца, наколькі моцнае слова ў польскага двараніна, і апусціў на нітцы 299 рублёў, шляхціц імгненна схапіў грошы і схаваў іх у кішэні.
Асабліва камічна праявіўся шляхецкі гонар у канцы казкі. Ксёндз, якому стала шкада грошай, абазваў шляхціца кепам, дурнем. Падумаўшы, што словы гэтыя належаць Богу, шляхціц са злосцю напамінае пану Езусу, што ён «з ласкі боскай… пан Пятроўскі, радавіты шляхціц да патопу да прытым і двожанін герольдэм утвердзоны», і ў сваю чаргу ганьбіць Бога.
Падобныя сюжэты сустракаюцца ў запісах іншых беларускіх фалькларыстаў, а таксама ў зборніках казак іншых народаў. Аднак у зборніку А. К. Сержпутоўскага сатыра на шляхціца асабліва вострая і бязлітасная.
Ілгуном, несумленным чалавекам малюецца пісар у аднайменнай казцы. За напісанне прашэння ён патрабуе ад сялян гарэлку, ежу, грошы, а атрымаўшы ўсё гэта, падманвае беднякоў. Сяляне са здзіўленнем даведваюцца, што ў іх петыцыі змяшчаецца не просьба да пана аблегчыць іх жыццё, а, наадварот, абяцанне даць яму «з дому па валу, па капе лёну і па капе аўса». Калі людзі слухалі такія казкі, яны яшчэ раз пераконваліся ў тым, чые інтарэсы абараняюць панскія лакеі, пісары, аканомы.
Казкі і апавяданні зборніка А. К. Сержпутоўскага сведчаць аб росце самасвядомасці беларуса-палешука, з’яўленні крытычнага падыходу ў ацэнцы грамадскіх з’яў, рэлігіі. Асабліва вылучаюцца тут творы, якія адлюстроўваюць працэс класавага расслаення ў беларускай дарэвалюцыйнай вёсцы, асуджаюць уладу грошай, несправядлівасць, вераломства. У казцы «Багатыр» размова ідзе пра багача і бедняка. У багача ўсяго ўдосталь, але яму хочацца мець яшчэ больш багацця. Ад гэтага ён сохне, не спіць, не есць. Бядняк, наадварот,