ТОП просматриваемых книг сайта:
Святло далёкай зоркі. Уладзімір Касько
Читать онлайн.Название Святло далёкай зоркі
Год выпуска 2014
isbn 978-985-06-2370-6
Автор произведения Уладзімір Касько
Жанр Биографии и Мемуары
Издательство Вышэйшая школа
Да таго ж аб’ектам даследавання А. Сержпутоўскага стаў на гэты раз зусім нявывучаны фалькларыстамі рэгіён, размешчаны ў глыбінцы Беларускага Палесся – паўднёвай частцы Слуцкага павета і паўночнай частцы Мазырскага павета Мінскай губерні. Немалаважным было і тое, што народныя творы вучоны запісваў у гады першай рускай рэвалюцыі, якая пакінула прыкметны след у памяці людзей і знайшла сваё адлюстраванне ў народнай творчасці.
Запісы і назіранні Сержпутоўскага раскрываюць шырокую карціну жыцця сялян Беларускага Палесся ў дарэвалюцыйныя часы, іх культуру, палітычныя і філасофскія погляды. Гэта адпавядала патрабаванням часу. Нагадаем, што М. А. Дабралюбаў заклікаў даследчыкаў народнай творчасці пры запісах казак, легенд, паданняў, песень, прыказак і прымавак перадаваць усю абстаноўку, у якой запісваліся гэтыя творы[59].
Такія думкі цалкам падзяляў А.К. Сержпутоўскі, які добра разумеў, што ў вусных апавяданнях і казках, прыказках і прымаўках увасоблены светапогляд, жыццёвая мудрасць і этычныя ўяўленні беларускага селяніна. Вось чаму так сур’ёзна падыходзіў ён да адбору і запісу казачных сюжэтаў, імкнуўся перадаць усе нюансы мовы і манеры апавядальніка.
Перш чым прыступіць да запісвання вуснапаэтычных твораў у пэўнай вёсцы, Сержпутоўскі знаёміўся з яе жыхарамі, іх бытам, умовамі жыцця, збіраў звесткі пра казачнікаў. Ён заўсёды клапаціўся аб стварэнні такой атмасферы, пры якой сяляне-апавядальнікі забываліся пра прысутнасць чужога чалавека, тым больш «пана» ў іх уяўленнях, адчувалі сябе свабодна, проста. Калі апавядальнік хваляваўся, блытаўся, Сержпутоўскі прасіў яго паўтарыць тэкст яшчэ раз. Шмат увагі ўдзяляў ён вывучэнню падобных варыянтаў твораў, уключаў у зборнікі самыя цікавыя, яркія, вобразныя, непаўторныя.
У адрозненне ад Е. Раманава, У. Дабравольскага, А. Афанасьева, якія ў сваіх зборніках прама або ўскосна абгрунтоўвалі класіфікацыю казак, А. Сержпутоўскі не закранаў гэтага пытання ні ў кароткай прадмове «Ад збіральніка», ні ў іншых сваіх працах. Яго цікавілі галоўным чынам ідэйны змест казкі, манера апавядання і сама асоба казачніка.
Канкрэтны матэрыял зборніка Сержпутоўскага дазваляе выдзеліць чарадзейныя і сацыяльна-бытавыя казкі, вусныя апавяданні, небыліцы і легенды.
Чарадзейныя
59