ТОП просматриваемых книг сайта:
Шнар. Jakub Leu
Читать онлайн.Название Шнар
Год выпуска 0
isbn 9785006243828
Автор произведения Jakub Leu
Издательство Издательские решения
Ці быць можа вось гэтыя старыя ліфты, у якія ты заходзіш, і падрамнік падлогі адлучаецца ад самай падлогі. І вось, ты стаіш на платформе, а ў шчыліны паміж падлогай і сценкамі бачыш як аддаляецца шахта ліфту. Імкнешся заняць нейкае ўстойлівае месца ў ліфце, але разумееш, што гэта вельмі бязглузда, бо калі падлога адваліцца, то табе нават схапіцца будзе няма за што. Такое жыццё.
Страшней за гэта, толькі калі ліфт праскокваў патрэбны паверх і прывозіў цябе туды, куды табе выяўна непатрэбна. Дзверы адкрываюцца ў цемру. Ты робіш крок, дзверы ззаду цябе са скрыгатам зачыняюцца. Яны забіраюць разам з сабой адзіную крыніцу святла. У цемры сцяны пачынаюць аблазіць і з'яўляецца благі пах.
За кожнымі дзвярамі хаваецца небяспека. У некага грае тэлевізар ці радыё, нехта сварыцца, сабака дзярэ дэрмацін і скавыча. Ці гэта скавычуць людзі. Ты імгненнем выскокваеш на сходавую пляцоўку, спускаешся ўніз, але зноў апынаешся на гэтым жа паверсе. Халадок прабягае па спіне і да горла падступае камяк болю і роспачы. Ты здзяйсняеш яшчэ пару спроб, але куды б ты не пайшоў, ізноў і зноў ты апынаешся на паверхах, якія не існуюць.
З іх няма іншага выйсця, як ізноў увайсці ў ліфт і паспадзявацца, што зараз, ён прывязе цябе дахаты. І пару разоў ён прывозіў, але гэта ўжо была не мая хата.
Вядзёны цікаўнасцю ты пераступаеш парог і ўсвядамляеш, што гэта быў твой апошні крок. Ліфт са скрыгатам спрабуе спыніцца, але па інэрцыі даязджае да склепа. Цёплы пах каналізацыі сустракае цябе, як толькі расхінаюцца дзверы. Бон жур, мой любы сябар, мы цябе чакалі.
Цемра ахутвае цябе, але разам з гэтым, табе слізка і цёпла. Недзе пад канец калідора мігоча ставатная лямпачка. Пад нагамі ходзяць пацукі, ты настаеш на нешта мяккае. Апроч гукаў насельнікаў гэтага пекла, няма нічога. І вось, пстрычка, твой ліфт з'язджае, а кнопкі выкліку і знаку няма. Як ты тут апынуўся?
Я бачыў сон, дзе сканчаўся космас і пачынаўся страх. Страх невядомасці, страхі дзіцячага неадменна могуць вяртацца. Яны прарываюцца ў снах, а сны ў жыццё.
Я нарадзіўся ў маленькім горадзе, якія стаяць на дзвюх рэках. Адна з іх, раней грала найважную ролю ў жыцці людзей. Гандлёвы шлях, З Вараг у Грэкі. Звонкі шумяць, калі я гэта бачу. Некалі, мой горад кіраваў цяперашняй сталіцай дзвюх суседніх дзяржаў, але ён гэтак і застаўся маленькім.
Можа быць усяму прычына вайны, але страхаў у гэтым горадзе было шмат. Заўсёды ёсць гарадскія байкі, маньякі, бамжы і маралі ад бацькоў, напрыклад не браць цукерак ад чужых людзей ды іншае.
Непрыемна было тым, у каго ўсе ў сем'ях былі іпахондрыкі і панікёры, як мая бабуля. Балазе яна выхоўвала маю сястру, а не мяне, і я мог глядзець на гэта з боку. Што ж. Але ёсць страхі набытыя. Яны хаваюцца ў нашай падсвядомасці, блакуюцца,