ТОП просматриваемых книг сайта:
Шнар. Jakub Leu
Читать онлайн.Название Шнар
Год выпуска 0
isbn 9785006243828
Автор произведения Jakub Leu
Издательство Издательские решения
Я наставіў дула пісталета на галаву Кастуся і спусціў цынгель. Стрэл. Куля захрасла ў галаве і не прайшла на вылет. Галава звалілася на стырно, і загуў гудок.
Я скінуў яе са стырна ды прыбраў нагу з газу. Паглядзеў на Віку і ўбачыў страх.
– Не бойся. Так было трэба.
Яна нічога не адказала.
– Давай, выходзь. Нам трэба прыбірацца адгэтуль. Яшчэ ў Мінск трэба трапіць. Ты яшчэ не раздумалася?
– Не ведаю. Што нам зараз рабіць? Навошта ты іх забіў? – З паўзамі адказвала яна.
– Зараз мы едзем у Мінск, так трэба было. Інакш бы яны нас потым знайшлі на трасе. У мяне няма праў і машыну я вадзіць не ўмею. Яны бы вярнуліся і потым дагналі нас.
– Але ж пісталет застаўся б у нас, у цябе. Дзе ты навучыўся страляць?
– Я не мог рызыкаваць. Некалі даўно цыгане навучылі, але я быў малы. мала што помню. У той момант я дзеяў інстынктыўна, рукі самі ўсё рабілі.
Віка вылезла з машыны. Я абмацаў бардачок і іх кішэні. Знайшоў два тэлефоны, якія адразу пакінуў там жа. Пашпарты, карткі, сто еўра і пару сотняў бун. Дастаў ключ з запальвання і выйшаў з машыны.
Віка стаяла і курыла, глядзела, што я раблю. А я адкрыў багажнік і паспрабаваў знайсці каністру, але нічога не было. Толькі нейкія анучы.
Дастаўшы нож, пачаў нарэзаць анучу на тонкія абрэзкі. Выняў абойму з пісталета. Заставалася тры патроны. Я выклаў іх на абрэзкі тканіны. Не разумея як дастаць порах, вырашыў іх проста пакінуць ў тканіне, якую пачаў вязаць паміж сабой. У вузлы засунуў патроны.
Адкрыць паліўны бак, ды пракулапаць нажом адтуліну ў сетачцы было лёгка. Тут жа каля кол знайшоў невялічкую галінку, каб праштурхнуць тканіну да паліва. Адышоў і паглядзеў у салон, ці не засталося чаго патрэбнага.
Зараз ужо не было адрэналіну. Ногі падкошваліся, галава круцілася. Я абапёрся аб машыну і мяне пачало ванітаваць. Калі ўсё прайшло, я адкрыў салон і зрэзаў кавалак ашалёўкі з сядушкі. Выцер рот, цішотку, а гэтак жа красоўкі.
– Віка, ідзі, я цябе даганю.
Калі яна адышла метраў на дваццаць ад машыны, я падышоў да баку й дастаў пачак запалак. Рукі трэсла. Тканіна запалілася толькі запалкі з дзясятай. Калі яна пачала гарэць, я ўспомніў пра адбіткі на пісталеце. Не адразу ўспомніўшы дзе я яго пакінуў, пачаў мітусіцца.
У носе стаяў пах паліва. Думкі імгнена малявалі, як мяне знойдуць па адбіткам. Тут жа ў галаве выплыў малюнак багажніка. Добра, што я яго не зачыніў. Хутка падышоўшы да яго, выклікнуў «Божухна!». Ён быў там. Схапіўшы яго, пляснуў дзверцамі багажніка і пабег да Вікі. Амаль дабегшы да яе я пачаў крычаць:
– Затыкай вушы і бяжы!
Секундаў праз трыццаць прагрымеў выбух. Мы былі ўжо ў метрах ста ад машыны, можа больш.
– Усё, стой, не бяжы.
Горад на гары
Я жыў і вырас у маленькім мястэчку на скрыжаванні дзвюх дарог. Насельніцтва не больш за сто тысяч.