Скачать книгу

капеек

      Яшчэ да нашай эры, да нашай з табой эры, калі я хадзіў сабе хмурны і з пустымі кішэнямі па непатрэбных вулках, а ты служыла боцманкай на нейкім парагвайскім судне, яшчэ да нашай з табой эры, яшчэ да таго дня, калі мы ўбачылі адно аднаго як адно аднаго, яшчэ тады я згубіў пяць капеек.

      У нашую эру пяць капеек ляжалі сабе ў траве, па іх поўзалі багоўкі, на іх бясстрашны мураш дужаўся з зухаватай сараканожкай. І раслі травы, і травы касілі, а пяць капеек ляжалі. І праляталі стракозы, і падалі рассечаныя злоснымі ятаганамі волаты, праходзілі статкі і гады.

      Пасля нашай эры я жыву далей. З адсотку за згубленыя пяць капеек.

      cheese

      чэрап мамы

      і чэрап таты

      і чарапы татавых мам

      і чарапы маміных татаў

      і чарніцы

      па краі ўрочышча —

      шызай цёмнай каронай

      прымаў мяне акушэр Шызоеў

      забіваў слесар другога разраду Букашаў

      а зашываў санітар Гугуладзэ

      а закопваў мяне дзед Закапалыч.

      і апынулася

      ля возера

      у чырвонай

      крывавай кароне

      усміхнулася

      ўпершыню

      сапраўднай

      усязубай

      усмешкай

      чэрапу мамы

      і чэрапу таты

      упершыню па-свойску

      упершыню па-чарапейску

      Яйкі

      Хлебушка ўжо такога не купіш, а толькі паралонавы ўсё нейкі. Альбертаўну з восьмай кватэры сустрэла, у краму ішла, кажа, сардэчнае ў яе горш зноўку, стала таблеткі дарагія піць, сын прывёз, можа й дапаможа, а той лекар з чацвёртай паліклінікі, так ён выпісаў тыя, што даражэйшыя, а ў аптэцы як назвалі цану, дык гэта ж паўпенсіі.

      А я, у слоту ў такую, дурная, двойчы хадзіла ў краму – прыйшла спярша, чаргу адстаяла, а кашалёк жа з грашыма на тумбачцы застаўся ў вітальні. Яшчэ раз пайшла, што паробіш. Купіла ліверкі, паўбохана хлеба і смятаны тлустай, чай, яшчэ глядзела мяса, добры кавалак ялавічыны, прыцэньваюся, на суп бы, і так есці – таксама, а прадавачка-смаркачка, хамка такая, усё па тэлефоне балаболіла, нават на мяне, на старую кабету, не глянула, бессаромніца. Яшчэ акцыя была, жанчына на зубатычках кілбаску стаяла раздавала, я кавалічак з’ела, дарагая страшэнна! Куды мне такую кілбасу купляць? Хіба на паховіны.

      І яйкі пайшла глядзела. Дзясятак гэтых энкалагічных стаіць тут, вядома, лепш ісці купіць на рынку, зусім яны знахабіліся, ім яйкі каштуюць сёроўна як ікра, але таксама яшчэ акцыя была, свята, адразу трынаццаць яек узяць купіць, а каштуе як адно. Я ўсё гляджу, нюхаю гэтыя яйкі – ну нібыта добрыя, толькі чорным памаляваныя. Пошкабліла шкарлупіну пазногцем, там белае яйка пад фарбай. Што ж, кажу, маўляў, яйкі чорныя ў вас, памаляваныя, а жанчына смяецца, кажа, свята Халовін, на свята спецыяльна зрабілі. Купіла гэтыя трынаццаць яек, як гаварыцца. Прыйшла дадому, паела кашу, памыла каструлю. А з акна дзме, забылася папрасіць упраўдома, газету ўзяла чытала.

      А як раніцай устала, чаю папіла, дай думаю я яйкі гэтыя. Шчотачкай з мылам іх і сяк, і так, ня адмываецца, варыць, думаю, не буду – навошта, каб фарбай мне гэта набрыняла тутака ўсё. Узяла з аднаго яйка разбіла – пасмажу яечнечку. А ў абед якраз хуткая ўнізе прыехала, чую ў нашым

Скачать книгу