Скачать книгу

на ўзлеску плакала блакітнае пяшчотнае вока.

      zimna wojna

      (З альбому “Dead Europe FM”, 2009)

      graniczymy

      tylko raz —

      rozporkami

      graniczymy

      tylko raz —

      ranami warg

      ranami warg

      korkociągami

      kręgosłupów

      graniczymy

      beznamiętnie

      relaks

      orgazm

      barter

      zmęczenie

      i znów —

      dwa ponure

      mocarstwa

      leżące obok

      siebie

      wydalają

      dyplomatów

      wysyłają

      szpiegów

      graniczymy tylko raz

      *

      idzie śnieg

      idzie zimna

      wojna

      *

      jest luty

      Як было да Вялікага Прамяністага

      Аднойчы ў Ампетыяніі не ўзышло сонца.

      Усе былі вельмі занятыя сваім жыццём і гэтага зусім не заўважылі.

      Працавалі станкі, адразаючы трошачкі больш працоўных пальцаў, чым зазвычай, гадзіншчыкі мружыліся крыху мацней, у дзяцей хованкі перасталі карыстацца папулярнасцю. Ампетыянскія вытворцы слюдзяных пляжных акуляраў збанкрутавалі.

      І цеплаходы плылі, гінучы часцей. І неўпрыкмет шрыфт Брайля зрабіўся нацыянальным алфавітам.

      Глядзець тэлевізар і не глядзець тэлевізару зрабілася абое-рабое.

      Але ніхто не заўважыў, што сонца не ўзыходзіла.

      І было так датуль, пакуль не нарадзіўся Вялікі Прамяністы.

      Але адгэтуль у Ампетыяніі мудрыя людзі кажуць: “Пераначуем – менш пачуем”.

      + + +

      хлопчык, укушаны ветрам

      о, зубы ветру, што сцялі маю галаву!

      о ўчэпістыя, атрутныя зубы, што сцапалі мяне на паўдарогі да ціхіх заток правінцыйнага жыцця! вецер павабіў мяне, заразлівы смерч, чорны віхор, а зубы ягоныя загнутыя на захад – ніхто не вернецца з пашчы ветру, ніхто не прыйдзе з захаду.

      я хлопчык, што круціць глобус.

      я хлопчык, што ўведаў, дзе ў сусвету захад.

      я хлопчык, укушаны ветрам.

      Паўвішнёвы сад

      Пазаўчора скусілі з неба Поўню, маман хадзіла скардзіцца гарадавому.

      Гарадавы сказаў, што ўсім есці хочацца і каб маман не пераймалася.

      Мама плакала на парозе ў чырвоныя неўразумелыя рукавіцы.

      Кока і я згатавалі маме гарбаты.

      Учора ноч навылёт з неба цякла чырвоная крывавая абражаная поўня.

      Ліза ноч навылёт у аранжарэі з тэлескопам, потым – з рання ў сталовым пакоі, з пабялелым тварам. Падаецца, яна таемная байраністка.

      Кока і я – мы напісалі маніфест аб недапушчальнасці адкусванняў ад Поўні.

      І вось занач мы ўсёй хеўрай выбрылі ў свой кастрычніцкі напаўвішнёвы сад.

      Праблема намінацыі

      Рыбар і рыбак ішлі гразкімі беражкамі ды спрачаліся. Не, ты не рыбак, казаў рыбар рыбаку, ты падумай, пакруці мазгамі як след, ніякі ты не рыбак, чаго ж ты зубы прадаеш, з чаго смяешся, а сам ты хто? Ты ж таксама не той, за каго сябе выстаўляеш, ты таксама не той, а ўвогуле зусім не, з цікавасцю гляджу на цябе. Стоп, стоп, стоп.

      І яны сталі. Селі. Налавілі рыбы – кожны багата. І дадому яны ішлі, абняўшыся за плечы, і ўсё роўна было, хто з іх рыбар, хто рыбак, дый

Скачать книгу