Скачать книгу

паспешна – павярнулі ключ у замку, ён зразумеў, што ў чужой сям’і, як бы там шчыра цябе ні прымалі, шчаслівым усё роўна не будзеш.

      Нават у сям’і пляменніцы – той, якая яшчэ дзіцем ехала з ім тады, калі ён пазнаёміўся з Тоняю, і якая, ён і не заўважыў калі, вырасла, стала дарослаю (гэтак жа, як і пляменнік – раней Алег прыязджаў да сястры, браў электрабрытву, што заўсёды ляжала на адным месцы, а тады неяк прыехаў, цап – а брытвы няма. «Дзе яна?» – «Коля ўзяў». Во яно што! Аказваецца, і Коля ўжо вырас: голіцца!) – дык вось, гасцюючы неяк у гэтай пляменніцы, ён падумаў пра тое ж. Яны прымалі Алега нават лепей, чым Радзік з жонкаю – Валя ўвесь час клікала яго і скардзілася на мужа: «Дзядзька, а ён б’ецца». – «Чаго ж ён б’ецца?» – «Кажа, што я дрэнную бульбу для вас абіраю, а я ж самую лепшую бяру». Алег, усміхаючыся, мірыў іх, а праз якую хвіліну пляменніца клікала яго зноў: «Дзядзька, а ён зноў б’ецца». Ён падыходзіў, Валін муж апраўдваўся: «А чаго яна не тыя відэльцы кладзе?», і Жавейку было дужа прыемна ад такой увагі.

      Але і тут, калі яны перагаварылі ўсё, паўспаміналі многае, паелі ўсе смачныя стравы, прыгатаваныя пляменніцай, і ўжо сядзелі і маўчалі, Жавейка раптам адчуў, што лішні і ў гэтай сям’і, што гаспадары адно цярпліва чакаюць, калі ён пойдзе.

      Асабліва Алег не любіў зараз выхадных дзён. Яны так здоўжваліся, што ён паспяваў перарабіць столькі работы, а дзень усё не канчаўся: кожны выхадны цяпер рос, нібы сухая, нічым не здобраная ў роце каша – ты яе жуеш, глытаеш, а яе ўсё большае.

      Часам у суботу ці ў нядзелю прыходзіў Лёша Лясун:

      – Ну што, уздадзім на гарачае каменне? Каб аж зашыпела.

      Яны спускаліся ў магазін, бралі паўлітэрку, сядзелі за сталом, «уздавалі», і яму рабілася нібыта і хораша – усё ж ён быў хоць пры нейкім, але пры занятку. К вечару прыходзіла ціхая, сціплая Лесунова жонка – яна ўжо ведала, дзе шукаць мужа, – садзілася з імі за стол, выпівала сваю кроплю гарэлкі, сядзела і ўважліва слухала. Захмялелы Лясун крыўляўся пры ёй, задаваўся, пакепліваў з яе. Жанчына, не зважаючы на гэта, спрабавала спяваць не вельмі выразным голасам сваю любімую песню «Стаю я на паўстаначку», з асаблівым пачуццём выдыхаючы словы «дзе мае вясеннія гады». Лясун тады смяяўся:

      – Во-во, і я ёй кажу: «Вось ты сядзіш тут, у хаце, „а міма пра-ля-таюць паязды“». А яна чагосьці злуецца.

      Алегу гэта крыўлянне не падабалася, бо ён разумеў, што Лясун проста здзекуецца, нібы помсціць жонцы за тое, што яна старэйшая за яго гадамі.

      – Ну і язва ж ты, Лёша, – кідаў ён тады Лесуну, а сам абавязкова казаў што-кольвек прыемнае жанчыне.

      Ён разумеў, што маладосць – усяго толькі часовая перавага, і хацеў растлумачыць гэта Лесуну, але ўспамінаў, што ў іхняй сям’і гэтая перавага з гадамі будзе толькі расці – жанчыны ж старацца хутчэй.

      Лесуніха прыбірала на кухні, мыла посуд, паспявала нават, пакуль яны дапівалі гарэлку, падмесці ў кватэры. I калі Лесуны збіраліся дадому, Алегу рабілася яшчэ болей тужліва: жанчына, якая пабыла ў яго халасцяцкай кватэры, зноў, сама сабою напамінала яму, што людзі, як і ўсё

Скачать книгу