ТОП просматриваемых книг сайта:
Электронная книгарня
Все книги издательства Электронная книгарняАннотация
У прыгодніцка-гістарычным рамане Людмілы Рублеўскай вы сустрэнецеся са збеглым вучнем Менскага езуіцкага калегіюму Пранцішам Вырвічам і доктарам Баўтрамеем Лёднікам з Полацку, якім давядзецца пабываць у сутарэннях Слуцку, Менску і Полацку, выратаваць Сільфіду, паездзіць у жалезнай чарапасе, вынайдзенай Леанарда да Вінчы, здабыць дзіду Святога Маўрыкія і не аднойчы біцца за ўласны гонар і за Беларусь. Тлум прыдарожнай карчомкі, абед у князя Гераніма Радзівіла, змова менскага магістрату супраць Пане Каханку, таямніца полацкага аптэкара Лейбы… Яскравы партрэт эпохі, дзе ёсць месца і сляпому лірніку, і вялікаму гетману, найміту-забойцу і італьянскаму опернаму спеваку, сястры ўсемагутнага магната і прадажнаму суддзі… Вы пераканаецеся, што прыгоды беларускіх герояў не менш захапляльныя, чым французскіх мушкецёраў ці рускіх гардэмарынаў.
Аннотация
У трэцяй кнізе цыкла Людмілы Рублеўскай, які распавядае пра прыгоды ў XVIII стагоддзі беднага шляхцюка Пранціша Вырвіча і полацкага доктара Баўтрамея Лёдніка, працягваюцца неверагодныя падзеі. Героям давядзецца шукаць езуіцкія скарбы ў сутарэннях пад Менскам, падарожнічаць у карэце з чорным магам і егіпецкай прынцэсай, прысутнічаць на балі ў палацы расійскай імператрыцы.
Каму павінна належаць карона святога Альфрэда, скрадзеная з ангельскай скарбніцы ў час рэвалюцыі Кромвеля? Ці варта плакаць над спаленым домам, калі знойдзена сапраўднае каханне? Першыя гады праўлення Станіслава Панятоўскага, век плашча і шаблі, – выдатныя дэкарацыі для авантурна-прыгодніцкага сюжэта і падарожжа ў рамантычную і трагічную гісторыю Беларусі.
Аннотация
Кніга Маргарыты Прохар «Восень у Вільнюсе» запрашае ў падарожжа ў розныя краіны. Героі аповесцей – людзі са сваёй філасофіяй, іх лёс няпросты, але яны вучацца пераадольваць абставіны, як, напрыклад, Марцін з аповесці «За аблокамі душы», што трапіў у Прагу без сяброў і знаёмых і вучыўся выжываць сам. Амаль дэтэктыўная гісторыя аповесці «Восень у Вільнюсе» прыводзіць гераіню да пераасэнсавання сваіх адносін да людзей. Рамантычная аповесць «Паўночнае лета» расказвае пра незвычайнае каханне, што пачалося з простай сустрэчы на беразе Балтыйскага мора. Героі апавяданняў шукаюць сваё шчасце, вучацца разумець іншых і не скарацца лёсу.
Аннотация
Часам усяго адзін крок аддзяляе ад схаванай рэальнасці – дзіўнай, незвычайнай і вабнай. Маладая пісьменніца Яніна Пінчук у сваёй дэбютнай кнізе прапануе арыгінальны погляд на Мінск: выяўляецца, у такім звыклым і быццам бы добра знаёмым горадзе можна сустрэць і чараўніка, і даўно памерлую гістарычную асобу, і зазірнуць у паралельны свет, дзе замест Беларусі існуе зусім іншая, легендарная дзяржава, яшчэ больш напоўненая магіяй…
Информация о книге
Автор произведения Яніна Пінчук
Жанр Современная зарубежная литература
Серия Час Воблы
Аннотация
Раман “Сімъ побѣдиши” – пра ўладу тыранаў і ўладу слова. Расповед вядзецца ў двух часавых зрэзах: XVI стагоддзі і ў нашым часе. У цэнтры тэксту – тры галоўныя пары персанажаў-двайнікоў: цар Іван Жахлівы (Грозны) – і сучасны дыктатар Іван Мароз; мітрапаліт, які ўзвёў цара на трон, – і прафесар-гісторык, які дапамог свайму былому студэнту выйграць прэзідэнцкія выбары; першадрукар Іван Федаровіч (Фёдараў) – і тэлежурналіст Іван Федарэнкін. А яшчэ – Кацярына Ягелонка, пляменніца караля Жыгімонта, якая не скарылася маскоўскаму цару і стала каралевай Швецыі, – і студэнтка Кацярына… “Усё знікае, але нічога не змяняецца” – асноўны лейтматыў рамана. А перамагае ў выніку не сіла, а любоў. І – слова.
Аннотация
Гэтая кніга – пра вынаходнікаў і нафтамагнатаў, паўстанцаў і цароў, разведчыкаў і здраднікаў, а найперш – пра тых, хто шчыра любіць сваю радзіму.
Гэта, па сведчанні крытыкаў, «сучасны еўрапейскі раман, кампактны і цэльны, які зацягвае і не адпускае да самага фіналу… Твор напісаны яснай літаратурнай мовай, рухавым незамыленым стылем. Агулам ліха распрацаваны індустрыяльны сюжэт з некалькімі паралельнымі лініямі, якія сыходзяцца (і без кахання тут, зразумела, не абышлося).
А што ўласна да беларусаў, то чытача прыцягвае скразная нацыянальная жылка, якая ўважна адмечана адным з герояў, што ўвасабляе наш народ і яго ментальнасць у яе лепшых праявах сярод народаў свету».
Аннотация
Кніга Аляксея Палачанскага “Мой цвік” – прыклад маладой беларускай прозы, дзе ўздымаюцца праблемы сучаснасці праз унутраны свет лірычнага героя і персанажаў апавяданняў. Насычанасць тэкстаў разважаннямі і сканцэнтраванасць на унутраных спробах зразумець сябе ў гэтым свеце ствараюць атмасферу адчужанасці і разгубленасці, што набліжае дэбютную кнігу А. Палачанскага да такіх кірункаў у літаратуры як экзістэнцыялізм і экспрэсіянізм.
Информация о книге
Автор произведения Аляксей Палачанскі
Жанр Современная зарубежная литература
Серия Час Воблы
Аннотация
Мастацтвазнаўца, па сутнасці, – інтэрпрэтатар, “перакладчык” твораў выяўленчага мастацтва. Візуальную мову ён ператлумачвае на мову вербальную і пры гэтым дадае ўласныя разважанні наконт пэўнага твора альбо перыяду творчай біяграфіі.
Каб зразумець, наколькі Мікалаю Паграноўскаму тое ўдалося, трэба, як мінімум, прачытаць гэтую кнігу. Ніколі ён не дазваляў сабе такіх вольнасцяў, як “замураваць” мастака ў якім-небудзь шэрагу аўтараў, а тым больш пазначыць ягоны рост паводле ранжыру: гэта лепей зробіць Час. Паграноўскі заўсёды паказвае мастака як творчую асобу, якая пазітыўна ўплывае на сваё кола зносінаў і, праз яго, на цэлае грамадства.
Информация о книге
Автор произведения Мікалай Паграноўскі
Звычайны шоу-бізнес (зборнік) - Юры Несцярэнка
Бібліятэка Саюза беларускіх пісьменнікаў «Кнігарня пісьменніка»Аннотация
Першая празаічная кніга пісьменніка і музыканта Юрыя Несцярэнкі «Звычайны шоу-бізнес», якую склалі апавяданні і навелы, уключае як аўтабіяграфічныя, так і памастацку змадэляваныя сюжэты. Практычна ўсе творы закранаюць тэму музыкі – рок, джаз, блюз ды іншыя альтэрнатыўныя жанры. Назва зборніка мае глыбока іранічны кантэкст, абумоўлены як асабістым досведам аўтара, так і агульнакультурнай сітуацыяй у Беларусі.
Информация о книге
Автор произведения Юры Несцярэнка
Жанр Современная зарубежная литература
Серия Бібліятэка Саюза беларускіх пісьменнікаў «Кнігарня пісьменніка»
Аннотация
Незвычайная і вельмі цікавая кніга казачных аповесцяў і апавяданняў берасцейскай пісьменніцы Кацярыны Мядзведзевай. Тут вы знойдзеце дзівоснае спалучэнне ангельскай стылістыкі і славянскага фальклору. Выдатна падыходзіць для чытання ў любым узросце – гэта так званыя «казкі для дарослых», вельмі папулярны трэнд у сучаснай еўрапейскай літаратуры.