Скачать книгу

ад сонца.

      – Так, дакладна, на Алексе! Гэта яму не цярпіцца. Карына піша, што апошнім часам ён нейкі нервовы, – адказала Надзя, пяшчотна расчэсваючы пальцамі яго валасы.

      – Гэта Алекс? Ты ж казала, што ён спакойны, як пацыент у коме, і яго нічога не кранае.

      – Выходзіць, што нічога, акрамя грошай. Але нядзіўна, бо гэта найбуйнейшы заказ у гісторыі кампаніі. Гіганцкі проста. У параўнанні з ім усё зробленае раней – рэстаўрацыя дамкоў з лега. Да таго ж праект такі прэстыжны, што ніхто са здаровымі глуздамі не падумае прасіць перадаплату. А Алекса ў першую чаргу хвалююць выдаткі. Гэта ён мусіць паклапаціцца пра лагістыку, закупіць матэрыялы, прабіцца праз чыноўнікаў, заплаціць людзям, рассяліць усіх, ды яшчэ і выгаду з усяго займець. А Карыну гэта абсалютна не цікавіць. Яна прыходзіць, глядзіць, абмацвае камяні і бярэцца за працу, нібыта гэта яе дом. Плюс заказ паступіў з Мюнхена.

      – Гэта важна?

      – Для Алекса – яшчэ як. У швейцарцаў нейкія дзіўныя комплексы што да немцаў, асабліва з Баварыі. Апрача таго, за ўсё плаціць Берлін. Калі пройдзе добра, кампанія стане адным з дзяржаўных падрадчыкаў. Сам ведаеш, колькі ў Германіі прыдатных аб’ектаў. І якія грошы круцяцца.

      – А які ў гэтым твой інтарэс? – спытаў Якуб, не разумеючы Надзінага хвалявання.

      – Вельмі вялікі, – спакойна прамовіла дзяўчына. – Карына хоча большасць рэстаўрацыйных матэрыялаў заказаць у Польшчы, кажа, што ў нас яны найлепшыя і з іншымі яна працаваць не збіраецца. Яна дасылае мне апісанні выбраных аб’ектаў, каб я зрабіла падлікі і каб на іх аснове ацаніць кошт заказаў для ўсяго праекта. Лічба будзе з шасцю нулямі, – дадала Надзя, памаўчаўшы. – У Карыны ёсць разумная сквапнасць, тыповая для багатых людзей, якія свой капітал здабылі самі. У Руандзе яна пабудавала дзіцячы дом за некалькі соцень тысяч еўра, але перад гэтым доўга лічыла, лепей паставіць уласны генератар ці браць электрычнасць з дзяржаўнай сеткі. Спынілася на апошнім, бо высветлілася, што, калі даць хабар, гэта будзе танней. Танней на дваццаць еўра штомесяц цягам дзесяці гадоў. За дваццаць еўра ў Руандзе можна купіць сорак літраў малака для дзяцей. Карына ў курсе, – працягвала Надзя, – што ў мяне прычын для сквапнасці нашмат больш, чым у яе. Таму яна мне давярае. Да таго ж у мяне добрая нямецкая, і калі ў мяне не будзе нейкай інфармацыі, я змагу даведацца пра ўсё проста на месцы, ад куратара аб’екта, не тлумячы галавы нікому. Яна мяне ў Мюнхене прадставіла як «адзіную асобу з правам прыняцця рашэнняў, за выключэннем фінансавых пытанняў». Маўляў, я ва ўсім разбіраюся, але хабар даваць не змагу. Ладна, заканчваю балбатаць, а то ты з нуды памрэш. Мне засталося яшчэ некалькі вылічэнняў, – яна паказала на паперы. – Зараз скончу і вазьмуся гатаваць таматны суп для свайго мужчыны, – Надзя патрапала Якубу валасы.

      Потым зняла яго галаву са сваіх сцёгнаў, асцярожна паклала на скручаны плед, пацалавала хлопца і адышла ў заценены кут.

      На пякучым сонцы Якуб вытрымаў усяго некалькі хвілін. Потым вярнуўся ў пакой, выцягнуў з заплечніка ноўтбук і сеў за стол. Тыдзень

Скачать книгу