ТОП просматриваемых книг сайта:
Канец адзіноты. Януш Леон Вишневский
Читать онлайн.Название Канец адзіноты
Год выпуска 2019
isbn 978-985-7210-41-1
Автор произведения Януш Леон Вишневский
Жанр Современные любовные романы
Издательство ЭК
Але часцей за ўсё ён заставаўся даўжэй. На нейкія выхадныя Карына ўзяла яго ў Гданьск, адкуль яны мусілі на некалькі дзён паехаць у Калінінград, дзе даўным-даўно, у нямецкім за тымі часамі Кёнігсбергу, нарадзіўся і жыў да самай смерці прадзед Алекса, прафесар філасофіі, што выкладаў ва ўніверсітэце, рэктарам якога быў не хто іншы, як Імануіл Кант. Алекс хацеў наведаць не столькі ўніверсітэт, колькі могілкі, каб знайсці пахаванне прабабулі-яўрэйкі, якую ягоная швейцарская сям’я прагнула выкрасліць са сваёй арыстакратычнай гісторыі.
Па дарозе ў Гданьск яны чарговы раз спыніліся выпіць кавы. Карына расказвала, што ў падарожжы Алексу патрэбная кава дзесьці кожныя сто кіламетраў, асабліва калі за рулём не ён. І калі яны пілі каву з папяровых кубкаў, аблакаціўшыся на высокі столік у тлумным «Макдоналдсе», а Карына апавядала пра «Труймяста», Алекс раптам спытаў па-польску, ці выйдзе яна за яго замуж. Вось так ні з вады ні з яру, на сярэдзіне яе расказу пра Сопат. Спачатку яна падумала, што недачула, што, магчыма, кепска зразумела яго мілую, але ўсё яшчэ кепскую польскую, але калі ён паўтарыў пытанне па-французску, потым па-нямецку і ўрэшце пачаў цалаваць ёй рукі – зразумела, што ён «насамрэч, усур’ёз». Яе не бянтэжыла прапанова за кавай у «Макдоналдсе», яна часта падкрэслівала, што гэта ідэальна ўпісваецца ў Алексаву жыццёвую філасофію: нічога не адкладаць, пераходзіць да сутнасці тады, калі адчуваеш неабходнасць яе выказаць. «Якая розніца, просяць тваёй рукі ў “Макдоналдсе” ці ў гатэлі “Рыц”, рука ж тая самая», – казала Карына Надзі. Да таго ж арыстакрат Аляксандр фон Ліпен лічыць, што кава ў «Мак-Кафэ» на магістралі А1 у Польшчы на сем паверхаў лепшая за тую, якую ён піў у «Рыцы» па ўсім свеце. Гэта зусім не значыць, што Алекс – нячулы і нерамантычны або пакутуе на алексітымію. У Карыны нават думкі пра гэта не з’явілася, калі яна ў той дзень у «Макдоналдсе» на А1, усхвалявана выціраючы слёзы, паабяцала яму стаць ягонай жонкай. І правільна. Бо калі яны прыехалі ў «Гранд-атэль» у Сопаце, у нумары чакалі яе ўлюбёныя фрэзіі, што плавалі ў парцалянавых місах, а вечарам, калі