Скачать книгу

ў гамбургскім парку, куды бацька вадзіў яе кожную суботу. Яна не памятала, высокія яны былі ці нізкія, раскідзістыя ці тонкія, але памятала, што ў тамтэйшых вавёрак, якія падбягалі, калі яны з бацькам садзіліся на лаўку, вочы былі як у плюшавай цацкі – яе Надзі падарыла бабуля Цэцылія, і ў Надзі яна дагэтуль была, толькі адно вока адвалілася. У моманты вялікай тугі дзяўчына даставала цацку са скрыні, абдымала і ўспамінала вялікія цёплыя рукі бацькі і тых вавёрак. Потым Надзя папрасіла Якуба зноў расказаць ёй пра зоркі з сузор’ямі. Яна паказвала пальцам на нейкую і пытала: «А чаму гэтая такая яркая? А чаму тая мігціць? А вунь тая чаго такая маленькая? А чаму…» Надзя любіла, калі ён расказваў пра Сусвет, пра чорныя дзіры, якія зусім не чорныя, пра звышновыя, падобныя да здымкаў у снэпчаце, што хутка знікаюць, пра галактыкі, якія сутыкаюцца адна з адной або адна адну паглынаюць. Патрабавала, каб ён яшчэ раз патлумачыў, адкуль вядома, што Сусвет пашыраецца і чаму гэта значыць, што кожную ноч людзі глядзяць на зоркі, якія ад іх усё далейшыя. Для Надзі зорнае неба было, як яна аднойчы прызналася Якубу, «нечуванай мастацкай падзеяй, якую ўсе людзі на свеце могуць наведваць штоночы, прычым бясплатна». Яна сцвярджала, што калі б верыла ў Бога, то павіншавала б яго з такой задумай і з такім талентам. Астраномія, касмалогія альбо астрафізіка раней не надта яе цікавілі. Яна лічыла, што калі зоркі запальваюць, то гэта камусьці патрэбна.

      Са свайго вербнага схову яны выйшлі ўжо на світанні. У парку з’явіліся першыя раварысты, вясёлыя пенсіянеры з кійкамі і ранішнія бегуны. Якуб і не думаў, што людзей, якія добраахвотна крыўдзяць сябе, устаючы так рана, – аж столькі. Калі праз некалькі дзён яны вярнуліся пад вярбу, ён заўважыў на кары няроўныя драпіны, пакінутыя Надзінымі пазногцямі. Сёння ён крадком зірнуў на дрэва – і яны ўсё яшчэ былі там, хоць прайшло два месяцы. Не такія глыбокія і не такія выразныя, але былі.

      Надзя дастала з заплечніка кнігу, легла на траву, паклаўшы галаву Якубу на ногі, і пачала ўголас чытаць пра Грузію.

      Гэта яна прыдумала туды паехаць. З палаткай, заплечнікамі, кацялком, без канкрэтнага плана, абмінаючы ўсе турыстычныя месцы моднай апошнім часам Грузіі. Адзінае што – яны хацелі ўсё ж з’ездзіць у Горы, дзе нарадзіўся Сталін, і даведацца, як грузіны, што ўзносяць свабоду (асабліва маладыя, з іх пакалення), ставяцца да гэтага варвара цяпер. Акрамя таго, яны збіраліся ўпівацца мясцовым віном, гутарыць з грузінамі, гаварыць бясконца доўгія тосты, танцаваць да світання і без згрызот сумлення таўсцець ад чурчхелы, пра смак якой хадзілі легенды.

      Натхнілі іх на гэта вядомы журналіст з жонкаю, якія так палюбілі Грузію, што ўзялі там шлюб і адгулялі вяселле. Яны захапляльна апісвалі краіну, але, што яшчэ важней, раскрывалі яе інакшасць, адрознасць, менталітэт жыхароў, не спрашчаючы пакручастай гісторыі.

      Калі яны вырашылі ехаць, Надзя проста-такі захварэла на Грузію – купляла толькі грузінскае віно, шукала ў сеціве рэцэпты грузінскіх страў, вучыла па ютубаўскіх роліках грузінскую і катавала Якуба песнямі Кэці Мелуа, якая там нарадзілася і

Скачать книгу