Скачать книгу

прыкусваючы вусны і язык. Потым расшпіліла гузік на пінжаку і запусціла рукі пад Якубаву кашулю. Ён не адкрываў вачэй, адчуваючы, як яна дрыжыць; у галаве круцілася. Калі ён паспрабаваў вуснамі пацягнуць верх сукенкі, Надзя прашаптала яму на вуха:

      – Куба, зладзім куццю пазней, добра?

      Ён не памятае, ці адказаў хоць нешта. Усё адбылося так хутка… Надзя ўзяла яго за руку, яны пабеглі праз пакой з фатаграфіямі, ён спатыкнуўся аб заплечнік, упаў, яна дапамагла яму ўстаць. Яны забеглі на вузкую рыплівую лесвіцу – яна крута вілася і заканчвалася прастакутнай адтулінай, якая, падалося Якубу, праз люк выводзіла на дах. Калі ён высунуў галаву ў тую адтуліну, Надзя падала яму руку, зацягнула наверх, і ён апынуўся ў пакойчыку на паддашшы. Вялізная грушападобная лямпачка, што звісала са столі на доўгім дроце, рассейвала аранжавае святло. У пакоі пахла апельсінамі – Якуб да сёння не ведае чаму. За некалькі метраў ад люка на двух «паверхах» палетаў з неапрацаванага дрэва ляжаў тоўсты матрац, накрыты зеленаватай тканінай. Надзя стала побач з ім і зняла сукенку. Калі Якуб наблізіўся, яна павярнулася спінай і расшпіліла станік.

      Гэта быў іх першы раз. Шалёны, прагны, дзікі, нязграбны. З тых пятнаццаці хвілін Якуб памятае сваё зачараванне Надзінай аголенасцю, смак скуры і вільгаці паміж яе сцёгнамі, свае дрыготкія пальцы, што блукалі ў яе валасах, калі яна ўкленчыла перад ім. Апрача гэтага – зусім няшмат. І ў той жа час добра памятае пазнейшую пяшчоту, калі яны, абняўшыся, спляталі пальцы, дакраналіся да твараў, гладзілі па валасах, прытуліўшыся. Памятае, што збольшага яны маўчалі, зрэдку вышэптваючы асобныя словы. У пэўны момант Надзя адсунулася на край матраца і пачала шнарыць рукою па падлозе. Грушападобная лямпачка паволі згасла. У цемры Якуб пачуў крокі, а потым убачыў на іншым канцы пакоя Надзін твар, трохі падсветлены экранам тэлефона. Паддашша напоўніла музыка.

      – Не памятаю калі, але аднаго вечара мне вельмі захацелася паслухаць гэта з табою ў ложку, – сказала яна, кладучыся на жывот побач з Якубам. – Ведаеш такое? – спытала яна праз хвіліну.

      Якуб дачакаўся чарговага прыпеву і ціха зацягнуў:

      Застанься, не шукай таго, што маеш,

      Застанься і нічога не кажы.

      Надзя прыпаднялася, паклала яго руку сабе пад грудзі і пачала падпяваць. Калі музыка сціхла, Якуб сказаў:

      – Гэта старая песня Кортэза. Мабыць, вельмі старая. Неяк я заспеў маму ў слязах – яна на паўторы слухала гэта на ютубе. Папрасіла, каб я ёй гэта званком на тэлефон паставіў. Так і стаіць. А потым яна мяне на яго канцэрт павяла. Яна мяне, а не я яе, уяўляеш? – ён засмяяўся. – Гэта быў нейкі маленькі клуб, яна і там рыдала. На сцэну выйшаў непрыкметны худы хлопец у чорным балахоне, трэніках і кепцы, павітаўся ціхім «добры вечар», за наступныя паўтары гадзіны ўсхваляваў усіх да аднаго, а потым гэтак жа нясмела развітаўся і знік. Выходзячы, усе спявалі радкі з яго песень.

      – Твая мама? – здзіўлена ўсклікнула Надзя. – А ты пытаў, чаму яна плакала? – ціха спытала

Скачать книгу