ТОП просматриваемых книг сайта:
Палескі дыярыуш дывізіі Серакоўскага. Стэфан Корф
Читать онлайн.Название Палескі дыярыуш дывізіі Серакоўскага
Год выпуска 2018
isbn 978-985-7207-48-0
Автор произведения Стэфан Корф
Жанр Современная зарубежная литература
Серия Бібліятэка Саюза беларускіх пісьменнікаў «Кнігарня пісьменніка». Пункт адліку
Издательство Электронная книгарня
Прачнуўся хлопец і не знайшоў свайго каня. «Жоўцень! – крычаў ён. – Жоўцень, ты дзе?» Ані фыркання не было чуваць. Убачыў ён паламаныя хмызы і пайшоў у тым напрамку. Не ведаю, колькі ён ішоў, можа пяць хвілін, а можа пяць гадзін, але раптам пачуў дзявочы крык. Рыцар выхапіў меч і кінуўся праз елкі. На палянцы вялізны сівы воўк з палаючымі вачыма трымаў прыгожую чаплю за шыю. «Выратуй мяне», – прарыпела яна чалавечым голасам. Кінуўся хлопец на драпежніка. Учапіўся воўк ікламі ў руку, пракусіў калёны метал і амаль дабраўся да косткі. Але меч апынуўся хутчэйшым – адно вока звера патухла, і воўк, разумеючы небяспеку, з усёй моцы адкінуў ваяра і збег. «Дзякуй табе, мужны чалавек, але табе трэба сыходзіць адсюль як мага хутчэй», – сказала птушка. «Чаму? І хто ты, чароўная пані Чапля?» – спытаў хлопец. І чапля распавяла, што яна – князёўна і спадчынніца гэтага лесу, а воўк – моцны чараўнік і паплечнік яе бацькі, вялікага Зубра. Воўк жадаў ажаніцца з ёй, а калі яму адмовілі – са злосці рашыўся на гвалт.
«Я абараню цябе. Адзін раз я ўжо адолеў гэтага драпежніка, здолею і другі», – гуляў мячом хлопец. «Не, не зможаш, мужны ваяр. Адзін быў воўк, і не чакаў нападу. Табе пашанцавала сёння, але не пашанцуе заўтра. Бяжы, хлопча, з гэтага лесу. А з ваўком зможа справіцца толькі мой бацька», – адказала яму чапля. На развітанне падаравала птушка свайму збавіцелю драўляны пярсцёнак з заімшэлым каменем, які стаў хлопцу даражэйшым за ўсе багацці сусвету.
– А што было потым?
– А потым не было нічога… Не ўсе казкі заканчваюцца добра, а некаторыя…
– Праўда? – засумаваў хлопчык
– Ай, халера цябе дзяры, хлопча. Хай вярнуўся гэты ваяр у лес са сваймі сябрамі. Яны знайшлі таго ваўка і забілі яго. Пацалаваў хлопец пані Чаплю, і пераўтварылася яна ў прыгожую кабету. І жылі яны доўга і шчасліва.
– Дзякуй, дзядуля.
Стары лізнуў грыб і адправіў яго ў правую кішэню.
– Ну, а зараз час трэцяй казкі, – ён забраў у хлопца трэці грыб, чырвоны як вішня. – Жыў тут даўным-даўно волат. І звалі яго Бруз. Тады яшчэ заставаліся на зямлі магутныя людзі: вышынёй з дваццацігадовыя дубы, з чорнымі, як зямля, валасамі; з дзікамі яны гулялі, як з кацянятамі, а вялізныя камяні, памерам як твая хата, насілі адразу па два ў руцэ. Былі яны раскіданы далёка адзін ад аднаго, і ў кожнага быў свой занятак: хто масты будаваў, хто з валунамі ў гарадкі гуляў, а хто і на зямлі маляваў. Бруз жа даглядаў вялізнае дрэва, што цэглакрэменным называлі. Але было гэта не простае дрэва – гэта было Дрэва з вялікай літары.
Сваімі галінамі дасягала яно хмар і чухала ім жываты. Ствол Дрэва быў мацнейшы за