ТОП просматриваемых книг сайта:
Палескі дыярыуш дывізіі Серакоўскага. Стэфан Корф
Читать онлайн.Название Палескі дыярыуш дывізіі Серакоўскага
Год выпуска 2018
isbn 978-985-7207-48-0
Автор произведения Стэфан Корф
Жанр Современная зарубежная литература
Серия Бібліятэка Саюза беларускіх пісьменнікаў «Кнігарня пісьменніка». Пункт адліку
Издательство Электронная книгарня
– Не, не! Ты несапраўдная. Ты мана! – змусіў Янка працаваць непаслухмяны язык.
Дзяўчына глядзела на хлопца, як котка на вераб’я, – асцярожна і павольна падкрадалася, каб быць побач, каб адным кіпцюром перабіць шыю маленькай птушцы.
– Ты баішся мяне? – здзіўленне змянілася на ўсмешку. – Як такі моцны і прыгожы ваяр можа баяцца мяне? Я ж маленькая і слабая істота, кожны можа мяне абразіць.
Яна зрабіла крок наперад.
– Ды яны і крыўдзяць, – мяккі дзявочы голас пасуровеў. – Злыя людзі… Яны не глядзяць на мяне, сварацца з-за мяне. Ім толькі адзінае трэба!
Багна зацягвала ногі хлопца, не давала зрабіць і крок.
Журавінавы водар прабіўся да ўлана – дзяўчына апляла яго валасамі, учапілася за ягоную руку, як котка хапаецца за галіну.
– Не… Не трэба… Ты…
– Але ж ты не такі, – зацурчаў голас. – Я ведаю. Ты іншы. Ты абароніш слабую дзяўчыну, ты будзеш клапаціцца пра мне. Праўда, ваяр?
Дзяўчына глядзела на Янку вялізнымі вачамі, што патрабуюць не сумнявацца і верыць. А ён… Ён патанаў у гэтых калодзежах, не мог выбрацца, глядзеў наверх, але не бачыў ні сонца, ні месяца, ні зор. Толькі чорныя кругі вачэй. Водар журавін і верасу цягнуў хлопца яшчэ глыбей, заганяў па пояс у багну.
– Адкажы «так», улан. Я пазнаёмлю цябе з сёстрамі. Яны таксама прыгожыя, але ж я найпрыгажэйшая з іх. Пайшлі да нас, і ты атрымаеш усё: спакой, дабрабыт, багацце. Ты будзеш першым сярод лепшых.
Тонкая халодная рука змяёю абвіла шыю. Зусім блізка: нос амаль кранаўся носа, вусны хлопца былі насупраць вуснаў тваневай дзяўчыны, чорныя вочы глядзелі ў зялёныя. Але ён не адчуваў дзявочых подыхаў, толькі журавіны і верас. Над вухам у яго гучала «Пагадзіся… пагадзіся…».
– Пацалуй мяне… – раскрыліся пунсовыя вусны.
Хлопец абняў тую, што абдымала яго. Вочы – каб бачыць прыгажуню. Вусны – для пацалункаў. Жыццё – дзеля яе… Ён не адчуваў, як крапівою пякуцца зялёна-блакітныя валасы, як сціскае руку змяя, як павекі абляпілі камары – яго рот напаўняўся дрыгвою. Такі знаёмы смак…
19 ліпеня 2011 года
– Адкуль вы едзеце? – шэры чалавек зазірнуў у секцыю плацкарты.
– З адпачынку, Чэхія, Польшча, Аўстрыя.
Па калідоры прапаўзла такса ў бронекамізэльцы.
– Колькі дзён былі?
– Чатырнаццаць, – адказала дзяўчына ў чаканні другога прыходу даўгога сабакі.
– Рэчы купілі якія? Электроніка, адзенне, упрыгожванні? – ацаніў плацежаздольнасць шэры чалавек.
– Толькі іконы схавалі, – перавярнуўся на другі бок хлопец на верхняй палічцы.
– Дурань! – кінула дзяўчына.
Такса прабегла ў адваротны бок з карункавымі майткамі ў зубах.
– Зараз з рэчамі на выхад і ў залу – даваць пісьмовае тлумачэнне, – пасуровеў шэры.
– Ды гэта ён жартуе дрэнна. Нічога не набывалі.
Сувеніры, алкаголь, цішоткі, – незаўважна падпіхнула яна заплечнік пад лаву.
– На якую суму?
Такса прайшла за мытнікам на задніх лапах.
– На якую суму, пытаю.
– А, так, даляраў, мабыць, дваццаць.
– Забароненае нешта везяце? Наркотыкі? Зброю? – недаверліва спытаў мытнік.
Такса зайшла на пярэдніх лапах у секцыю.
– Дзень добры, шаноўнае панства. Не жадаеце піва, ці яшчэ чаго пакрапчэй? – спытала яна басам.
– Дзевушка, вы чуеце? – мытнік памахаў далонню.
– Не… Так… Э… Чую. Не, не вязём, толькі сувеніры, – не адрываючы погляду ад сабакі, адказала дзяўчына.
– Добра. Шчаслівай дарогі, – вымавіў адточаную фразу шэры чалавек.
Такса павярнулася і пайшла за мытнікам.
– Калі надумаеце, я буду ў першым вагоне, – кінуў на развітанне сабака.
– Угумц, – адказаў заплечнік.
Дзяўчына заплюшчыла вочы і паабяцала ў наступны раз каштаваць у Празе кексы толькі з разынкамі. Заплечнік з ёй згадзіўся.
20 ліпеня 1794 года
Фарба добра кладзецца на сухую, пасівелую дошку, запаўняе шчыліны, чапляецца за дрэнна адпаліраваную паверхню і цячэ ўніз. Трэба заўсёды пачынаць фарбаванне зверху, як мага больш вузкімі кавалкамі, асцярожна наносіць слой за слоем па перыметры, лавіць пэндзлем кроплі падцёкаў, што спрабуюць збегчы на чыстае, і вяртаць іх назад, уверх, пасля кожных трох-чатырох локцяў злазіць з драбінаў, цягнуць іх далей, ізноў забірацца па драўляных жэрдках з пэндзлем у зубах. Але вынік будзе таго варты.
Ойча Серафім зрабіў некалькі апошніх мазкоў і паглядзеў уніз.
– Гэй, Кромша, ты дзе? Казаў табе