Скачать книгу

завагаўся. Але паколькі, відаць, іншай нагоды пачытаць свае вершы суайчыньнікам уголас у яго не было й яшчэ доўга не прадбачылася, ён паддаўся гэтай спакусе.

      – Ну добра. Прачытаю вам з апошняга… Урывак з паэмы «Трансакіянія»…

      Калі ён скончыў, ягоныя слухачы ўсё яшчэ, здаецца, чакалі працягу, таму зааплядавалі са значным спазьненьнем. Мялешка, каб не падацца невукам, на ўсялякі выпадак удакладніў:

      – Гэта – пра што, наагул?

      – Пра радзіму. Беларускі ультраізм. Чулі пра такую плыню? «Сур» трэба чытаць, спадарства…

      – Няма нам калі чытаць! – уздыхнуў з удаваным шкадаваньнем Мялешка. – Ты лепш скажы: на вечарыну Беларускага Зьвязу Патрыётаў сёньня прыйдзеш?

      Бяляцкі гмыкнуў.

      – Зноў Галавачу няма куды грошай падзець?

      – Гэта ягоная справа, не?

      – He, не пайду. Ня тыя ў мяне зь ім стасункі…

      – Чаму гэта раптам? – зьдзівіўся Мялешка. – Бо не друкуюць тваіх вершаў у сваёй газэтцы? Ды наплюй ты на іх! Табе гэта патрэбна? Ты ж вунь, сам сабе друкар! Незалежны чалавек. На во, колькі пэсо, дарэчы… На культуру. Я хоць вершаў тваіх, Бяляцкі, не разумею, але люблю цябе – харошы ты чалавек.

      Бяляцкі нахмурыўся й нічога не адказаў, нібы не заўважыўшы Мялешкавай прапановы.

      – Хадзем, кажу, хоць пасьмяемся! – настойваў Мялешка. – Чуеш, Скарына?

      – He, не магу, – адказаў той. – Я яму шмат вінаваты.

      – От! А хто яму не вінаваты? Я яму таксама вінаваты…

      – Ты??

      – А ты што думаў, браце? Я не чалавек?

      – А чаго тады раскідаесься? Мэцэнат знайшоўся! Хай даюць тыя, у каго няма куды падзець…

      – He хвалюйся, мы зь ім свае людзі – дамовімся як-небудзь. Неўзабаве я зь ім разьлічуся. Хадзем, хоць пад'ямо задарма!

      – He, не пайду.

      – Ну, глядзі, як хочаш, – уздыхнуў Мялешка. – To мы тады пойдзем. Заходзь, калі што.

      – Ты ж ведаеш – у мяне працы шмат…

      – Ведаю, але на бой які прыйсьці мог бы раз у жыцьці…

      – He люблю я гвалту. Кроў, пот… Ды яшчэ й за грошы… Агідна.

      – Ну, глядзі сам. Мая справа цябе запрасіць. Пакуль, бывай здаровы.

      – I вы бывайце.

      – Ну што, Паскевіч, паехалі пераапранацца ў сьвяточнае…

      5

      Па-над вячэрнім Палермо паўставала вялікая белая віла, у пацямнелай вакольнай зелені падобная да каравэлы: калюмны ейнага фасаду былі ўпрыгожаныя двума сьцягамі, аргентынскім і яшчэ адным, які Паскевіч бачыў за вайною ня раз – беларускім. Перад ганкам стаяла некалькі дарагіх аўтамабіляў – на такія Паскевіч у свой час наглядзеўся ў Нямеччыне ды Англіі. Сама віла, трэба сказаць, не зрабіла на яго асаблівага ўражаньня, бо нагадвала звычайны панскі маёнтак, якіх у Заходняй Беларусі калісьці было нямала.

      – От мы дзе зараз, братка, пад'ямо! – шматабяцальным тонам падбадзёрваў яго Мялешка. – Бач, як добра сябраваць з багацеямі – усюды цябе запросяць… Ня май ста рублёў, май сто землякоў… Хто б паверыў, што такая віла можа належаць беларусу?

      – А хто гаспадар?

      – Галавач,

Скачать книгу