Скачать книгу

было ўжо ня горача, a па-лагоднаму цёпла. Па шырокім асьветленым праспэкце перад будынкам «Арэны» праплывала мноства зіхоткіх машын, па ходніках сям-там ішлі парамі прыгожа апранутыя смуглявыя людзі, што сакаталі на незразумелай, але мілагучнай мове, з адкрытых тэрасаў рэстарацый чулася музыка. Места Паскевічу падабалася, і нават тутэйшыя цыгарэты неяк асабліва яму смакавалі..

      – А во дзе ён! – гукнуў яго яшчэ расчырванелы, але ўжо напарфумаваны пасьля душу Мялешка. – Ты дзе хаваесься, зямеля? Куды зьнік? Бой хоць бачылі?

      – Урыўкамі… – паціснуў плячыма Паскевіч. – Яны так крычалі…

      – Незадаволеныя! Ну ясна: я ж вам казаў, усе паставілі на мяне… А скулу ім у бок! Прайграваць таксама трэба ўмець. A то мне гаспадар ужо хутка зусім плаціць перастане, калі ўвесь час буду выйграваць… Сёньня на матчы ўсе тутэйшыя знакамітасьці былі – шкада, што я не пасьпеў вам нікога паказаць… Ды нічога, яшчэ пасьпеем. Заўтра будзе вечарына нейкага там іхнага Зьвязу Патрыётаў, казаў Галавач, ці чаго, там нібыта павінны быць усе нашы… Уф, намучыўся я зь ім, з гэтым Раб'ёсо! Але галоўнае – адпрацавалі, гуляем! Хадземце, Паскевіч – зойдзем у адну пульпэрыю…

      – А гэта што? Мабыць, бардэль, так?

      Мялешка разрагатаўся.

      – Ну, не зусім – бардэлі тут афіцыйна забароненыя… Проста карчма. Зрэшты, калі вас цікавіць бардэль, то няма праблем… Але спачатку пасядзім як сьлед, піва якога вып'ем ці чаго… Хадземце, адзначым маю паразу! Сёньня я зарабіў дастаткова…

      Пасьля бою Мялешка мог сабе дазволіць крыху падпіць. Відаць было, што ў карчме яго сапраўды бадай усе ведаюць, бо ледзьве ня з кожным ён здароўкаўся, рукаўся й перакідваўся колькімі тутэйшымі словамі. Здавалася, што ўсе яму спачуваюць, бо час ад часу Мялешка зьмяняў усьмешку ў твары на скрушны выраз пакаяннага грэшніка. Праз усе гэтыя вітаньні й руканьні на «сядзеньне» з Паскевічам у яго амаль не было часу, але той быў гэтаму хутчэй рады. Тут яму было спакайней, чымся ў «Арэне» – ён пачуваўся ямчэй яшчэ й таму, што ў карчме не было столькі сьвяточна апранутых людзей: усе выглядалі звычайна, сьціпла, амаль як да вайны ў іх, у Маладэчне.

      – А, Расіта! – гукнуў Мялешка, не пасыіеўшы зноў вярнуцца за столік, да прывабнай чарнявай маладзіцы, апранутай, як на Паскевічаў густ, крыху занадта адважна. – Комо эхтас? Бэн ака, тэ прэсэнто а м'яміго Ніколяс…

      Расіта ахвотна падышла да Мялешкі, манэрна выкідаючы ногі наперад і вагаючы клубамі – той без цырымоніяў абняў яе за стан і засьпяваў опэрным голасам:

      – «Кон эхта сэнёрыта мэ к'еро касар,

      кон эхта сэнёрыта дэ Сан Ніколяс.

      Кон эхта сі, кон эхта но,

      кон эхта сэнёрыта мэ касо жо…»

      Неўзабаве яны пачалі цалавацца, і Паскевічу зрабілася крыху няёмка побач зь імі. Пасьля першага куфля піва ён неяк засумаваў, раптоўна адчуўшы сябе тут чужым. Мялешка заўважыў гэта, зьлітаваўся з свайго новага таварыша й адпусьціў Расіту, якая тут жа перайшла да іншага дзецюка за суседнім столікам.

      – Ну, чаго засумаваў? – паклаў Мялешка руку на плячо Паскевічу. – Калі вам

Скачать книгу