ТОП просматриваемых книг сайта:
Эдэм (зборнік). Франц Сіўко
Читать онлайн.Название Эдэм (зборнік)
Год выпуска 2014
isbn 978-985-02-1498-0
Автор произведения Франц Сіўко
Издательство Электронная книгарня
10
1831
Віраванне
Гамонка доўжылася ўжо больш за паўгадзіны. Рэй, як заўсёды, вёў ксёндз Паплаўскі – ягоны сіплаваты, але добра пастаўлены голас Пелагея ведала выдатна. Усе астатнія галасы, апроч, вядома, Людвікавага, былі ёй незнаёмыя. Яна прыхілілася скроняю да зачыненага знутры акна, але запозна: размова скончылася, цені ў пакоі замітусіліся. «Разыходзяцца», – падумала яна і кінулася зноў да вазка.
Першы выйшаў з плябаніі ксёндз. Подбегам перайшоў праз панадворак, затрымаўся на хвіліну ля падводы.
– Зайшлі б на гарбату, пані Пелагея, – сказаў і ветліва ўсміхнуўся. – А то змерзнеце на марозе.
– Нічога. – Яна ўсміхнулася ў адказ. – Ужо і тут свайго дачакаюся.
З плябаніі выйшлі яшчэ трое, за імі, пахістваючыся, бы п’яны, і зашпільваючы на хаду гузікі кажуха, – Людвік.
– Але ж зімна, халера, – сказаў і наблізіўся да вазка.
– Было, паночку, вайлакі абуваць. – Антолька, бухматая ў новым, днямі спраўленым кажусе, выскачыла з плябаніі, плюхнулася на салому побач з Пелагеяй.
– У карчму на настойку зазірнуць, ці што, – працягваў Людвік.
– Ага, у карчму! – зазлавала Пелагея. – Заўтра ад’язджаць. Забыўся?
– Паспеем. – Людвік, распаўнелы з бясконцых чаяванняў, катурхавата, ажно асеў вазок, ускараскаўся на сядзенне побач з фурманам. – Ладна, едзем дахаты. Ой, трасца, скрутак забыўся! Скоч, Антолька.
– Што там, у тым скрутку?
– Сякія-такія паперы. Нічога важнага.
– Нічога дык і нічога. – Пелагея глыбей ухутала твар у каўнер кажушка, абыякава пазяхнула.
Што мужчыны ёй не давяраюць – здагадвалася даўно, але ўдаваць свайго ведання да часу не хацела.
Вільня сустрэла іх капяжамі. Маразы адпусцілі раптоўна – горад захлынаўся ў твані.
Спыніліся ў Людвікавага сябра па ўніверсітэце Жымайлы. Людвік пакінуў жонку і Антольку пад апеку гаспадаровай жонкі Яніны і адразу ж знік па нейкіх неадкладных справах.
Першыя два дні правялі ў агледзінах горада. Кляштары і касцёлы мільгалі перад вачыма, як у калейдаскопе. На трэці дзень выправіліся да Вострай Брамы. Там мелася быць імша. Але пакуль караскаліся паўз шчыльны натоўп да капліцы, яна скончылася.
Цьмяны, з пазалочанаю аправаю лік Святой здаўся Пелагеі занадта суворым. І яна, пакуль Жымайліха з Антолькаю маліліся перад абразом, моўчкі прастаяла, унурыўшы голаў у каўнер, збоч алтара.
Нехта наблізіўся да яе ззаду, нахіліўся да пляча.
– Ты? Нарэшце! – Яна страпянулася, тузанула мужа за рукаў.– Нядобра мне тут… Выйдзем на паветра.
Любаша схапіла абраз, двойчы пагайдала ім аберуч у паветры перад воблакам дыму. Дым рассеяўся, але не дарэшты. Плойма чужых людзей выплыла зза шызава тае заслоны, схілілася над ложкам. «Мама!» – Пела гея кінулася да маці, каб адагнаць іх, але, не даўшы сабе рады, зачапілася нагою за рабрыну ложка, павалілася на падлогу. «Чужаніца! Чужаніца!» – закрычалі наўкола. Яна падхапілася з падлогі, не зважаючы на кпіны, пад бегла да Любашы. Выхапіла з рук абраз, моцна