ТОП просматриваемых книг сайта:
Эдэм (зборнік). Франц Сіўко
Читать онлайн.Название Эдэм (зборнік)
Год выпуска 2014
isbn 978-985-02-1498-0
Автор произведения Франц Сіўко
Издательство Электронная книгарня
Ягад на флянцы было няшмат, затое ўсе сакавітыя, з характэрным прытарным смакам. І самому флянцу, было відаць па ўсім, новае месца прыйшлося даспадобы.
«Год-два, і запануе, – падумала Пелагея і з задавальненнем аглядзела бухматае, без адзінае плямкі, лісцё. – А яшчэ лепей памагчы яму. Фларыяна папрасіць, ці што?»
І толькі гэтак падумала, як пачула ад алеі конскае цоканне. Хіснулася з кустоўя да логу, моцна трымаючы Антольку за руку, стаілася ў зарасніках бэзу.
Але іх ужо заўважылі. Фларыян саскочыў з вазка, пакрочыў да схову.
– Дрэва хочаце паглядзець, пан Фларыян? – Пелагея штурхнула Антольку да вазка, папраставала пожняю назад да хмызу.
Праз колькі хвілін былі на месцы.
Фларыян памкнуўся, каб абняць яе, але Пелагея не далася.
– Не цяпер і не тут, – сказала гулліва, з ноткаю дакору ў голасе. – Спачатку зрабіце ласку, падпарадкуйце дрэўца. Бачыце, камлі старыя, трэба іх ссекчы, каб здароваму не заміналі расці. Зробіце?
– Зраблю. Калі? Цяпер?
– Заўтра. Усе паедуць на фэст, а вы застанецеся і… зробіце. – Пелагея паднялася на дыбачках угору, цмокнула хлопца ў шчаку.
Пасля вулічнае спёкі ў сутарэнні было прахалодна. Доўгая, на ўсю вышыню пакояў капцільня рэзка звужалася, паступова пераходзіла на зломе ў комін. Адтуль павяваў вецер, там, на скразняках, боўталіся ў кошыках на дубовых шастках падсохлыя кілбасы. Пелагея выграбла з пліты попел, ссыпала ў вядро. Затым паставіла на пліту чыгунок з вадою, абклала яго з усіх бакоў дровамі з пасечаным ядлоўцам, падторкнула знізу пакулля.
Дзверкі ўверсе, насупраць шасткоў, ляпнулі, Фларыян, жмурачыся ад святла, пассоўваў шасткі багром у адно месца, адну за адной паздымаў кілбасы.
– Што цяпер?
– У лямус занясі,– загадала Пелагея. – Вернешся – закладзеш уваход цэглаю. А тады – у Дубраўку адразу, дрэва парадкаваць. Глядзі, каб не ўгледзеў хто.
– А вы як?
– Мяне з Дубраўкі вярнуўшыся пільнуй. Дым пасвятлее – адкладай.
Фларыян пайшоў, а яна зноў нахілілася над плітой.
Сухі ядловец успыхнуў, напоўніў капцільню пахам лесу, адчайна затрашчаў. Пелагея варухнула яго качаргой, хаваючы твар ад іскраў, высыпала ў чыгун ягады.
«Будзе вам фэст і да фэсту», – падумала весела і прычыніла пліту.
Дым зрабіўся зусім белы, і варыва стаяла гатовае на прыпеку, а Фларыяна ўсё не было. Пелагея рванула дзверы раз, другі – каб гук у адказ.
«За смерцю яго пасылаць», – падумала злосна і тут жа пачула за дзвярыма крокі. Хацела азвацца, але пабаялася: раптам Людвік?
– Разбіраць, ці што? – голас быў Фларыянаў.
– Хутчэй.
Вызваленыя ад кладкі дзверы бясшумна расчыніліся. Фларыян, расчырванелы, з плямамі поту на плячах, ступіў у капцільню.
Пелагея выхапіла сякеру з ягоных рук, шпурнула ў кут.
– Доўга так! Што здарылася?
– Сукі, як камень, – вінавата адказаў ён. – Ледзьве пассякаў.
– Ніхто не бачыў?
– Не… Піць хочацца.
– На, папі.– Яна зачэрпнула