ТОП просматриваемых книг сайта:
Эдэм (зборнік). Франц Сіўко
Читать онлайн.Название Эдэм (зборнік)
Год выпуска 2014
isbn 978-985-02-1498-0
Автор произведения Франц Сіўко
Издательство Электронная книгарня
Да Дубраўкі заставалася вёрст семдзесят – нямала, але не так ужо і шмат. Яна асцярожна, каб не раструшчыць незнарок абгорнуты воўнаю флянец, паклала мапу ў валізу і загадала гаспадыні паставіць майно бліжэй да печы. Але заснуць, як ні намагалася, зноў не змагла. Забалела галава – так моцна, што яна ўстала, баючыся, каб не пачаўся прыпадак, намазала скроні лекамі. І толькі пасля гэтага, прыгрэўшыся ля цёплае печы, прыснула на кароткі – да дасвецця – час.
Дым паволі ўзняўся ўгору, шчыльным шызым воблакам расплыўся над ложкам. Любаша выпрастала руку, сілячыся дацягнуцца да галавы немаўляці, зняможана адкінулася назад на падушку. Хукнула ў роспачы на дым, каб разагнаць яго, але сіл не хапіла. Дзіця варухнулася, дрыгнула акрываўленымі ножкамі, забілася ў крыку на прасціне. Зза шафы выйшаў Бронак, развеяў адною рукою дым, другую падаў дзяўчынцы. Яна па спрабавала ўхапіцца за яе і ўжо амаль ухапілася, як зза дзверыны з’явілася трэцяя, чужая постаць, стала між імі. Бронак развярнуўся, каб выйсці з пакоя, але не паспеў. Лёд пад ім хруснуў, распоўзся шчылінамі, пацягнуў пад сябе…
Яна выняла флянец са шклянкі, агледзела з усіх бакоў. Карэньчыкі, куртатыя, ледзь заўважныя, танюсенькімі чарвячкамі ляпіліся да камля на надрэзе. На дзіва, і лісцікі ўжо былі – ажно тры, а па краях кожнага – дробненькая, з асотную, калючка.
Году таксама, відаць было па ўсім, ажыло: пупырышкі надзьмуліся, зрабіліся мяккія і пульхныя, бы нарыў на пальцы.
Пелагея разрэзала нажом кару на дрэве, акуратна, як вучыў садоўнік Зыгмусь, уставіла ў разрэз флянец і гэтаксама акуратна затуліла яго столкамі кары. Затым моцна перапавіла надрэз колькі разоў анучаю і завязала яе на тугі вузел.
Усміхнулася сама сабе: соку шмат у дрэве, вунь як пацякло – значыць, прыжыве.
Ад пакояў, з-за алеі, данёсся тупат – нехта ішоў. Яна хіснулася ўбок, шпурнула шклянку ў кустоўе, пайшла насустрач гукам.
Андрэй Мікалаевіч, худы (пасля смерці жонкі ён вельмі падупаў), убачыў яе, паспяшаўся прывітацца:
– Пелагея! Што тут робіш?
– Ды вось, вырашыла цябе наведаць, дзядзечка, – адказала яна.
– Вельмі добра. Лішні раз перад ад’ездам спаткацца не зашкодзіць.
– Значыць, усё-такі ад’язджаеш?
Ён дапаў да альтанкі, аддыхваючыся, увайшоў унутр, сеў.
– Учора зноў атрымаў ад Тані ліст. Так ужо просіць вярнуцца.
– А з пакоямі што?
– Прадам. Гаспадара, што быў перада мною, Кандратовіча, сястра жадае набыць. Няхай купляе, як-ніяк роднае котлішча. Шкада мне: прывык, і людзі тут неблагія.
– Ага,