Скачать книгу

мыць і дадому не пайду. Ідзіце самі, калі вам трэба пагаварыць з маім бацькам. Скуратовічыха ніколі яшчэ не чула, каб з ёю так гаварыла парабчанка. Яна збянтэжылася і зірнула на Зосю. На двары ў гэты час загаварылі мацней. Скуратовічыха глянула ў сенцы, пасля выйшла. Зося пачула яе голас:

      – Усялякая напасць на нас. Наш сын у Чырвонай Арміі.

      Зося выйшла і глядзела, як чалавек у чорным фрэнчы стаяў перад Скуратовічам і як Скуратовічыха выцірала слёзы. Камісар сказаў:

      – Я вас арыштую.

      – Воля ваша, але я не вінаваты.

      У Скуратовіча быў самы нявінны твар. У гэтую хвіліну і поза, і твар яго былі такія, як тады, калі ён вёз Кандрата Назарэўскага на кульгавым кані. Камісар зноў загаварыў:

      – Вы ў воласці гаварылі таксама, што ў вас няма збожжа. I сказалі няпраўду.

      – Праўду сказаў.

      – Пабачым.

      – Ну, хадзем, будзем шукаць, – сказаў нарэшце Скуратовіч. – Давайце абыдзем і абгледзім усё.

      – Тут каго-небудзь няма чужога вам за сведку? Добра было б, каб двух чалавек.

      – Дзе я вам іх вазьму?

      – Гэта дачка? – паказаў камісар на Зосю.

      – Я тут служу.

      – Сваячка, – падказала Скуратовічыха.

      – Ну, усё адно, – узрадаваўся камісар. – Пойдзем з намі.

      Ідучы, ён разгаварыўся з ёю:

      – Блізкая сваячка?

      – Далёкая.

      – Добра тут вам?

      – Служу, – адказала яна.

      Можна было заўважыць, што камісар расчараваўся: наўрад ці паможа яна мне. Яна глядзела на камісара і думала: «Скажу яму, дзе жыта схавана. Усё адно я тут намерылася больш не служыць. Я яму ўсё пра сябе раскажу». Спачатку пайшлі ў гумно. Чырвонаармейцы шукалі пад леташняй саломай. Скуратовіч неўзаметку сказаў да Зосі:

      – Колькі б ні шукалі, што за карысць, калі ніякага жыта няма Ён выпрабоўваў на ўсялякі выпадак: а можа, як і падгледзела яна?

      – Ёсць, – адказала яна.

      – Дзе ж яно, калі ёсць? – злосна настаражыўся ён.

      – У вазоўні закапана, а наверсе сані і колы стаяць.

      Ён аслупянеў. Але тут жа пастараўся не падаць віду.

      – Зараз павяду туды, хай глядзяць.

      У яго яшчэ тлела рэштка думкі: а можа, яна не ведае, а так сабе, на маны сказала і ўгадала. Але чаму яна так гаворыць, што з ёю робіцца?

      – Што тут шукаць, тут няма, – сказала яна.

      Як быццам што сціскала ёй рот, – такое раптам стала ў яе адчуванне. Ёй ужо больш цяжка было выгаварыць і слова. «Зараз скажа», – думаў Скуратовіч.

      – А дзе яно, збожжа? – з надзеяй павярнуўся да яе камісар. Але пакуль ён гэта сказаў, Скуратовіч шапнуў ёй:

      – Маўчы, я табе колькі пудоў жыта дам.

      Ёй аж дыхаць стала цяжка ад хвалявання. Некалькі пудоў. Гэтулькі ніколі не было пад іхняй там, дома, страхою. Твар яе пабялеў, стукнула ў вушах. Яна маўчала, лепш бы яна не ішла сюды зусім, так ёй было цяжка ў гэты момант. Камісар пакінуў на яе глядзець і загадаў:

      – Будзем капаць.

      Адкінулі салому і пачалі капаць. Скуратовіч аж енчыў:

      – Няма, няма, нідзе няма!

      Зямля

Скачать книгу