ТОП просматриваемых книг сайта:
Трэцяе пакаленне. Кузьма Чорны
Читать онлайн.Название Трэцяе пакаленне
Год выпуска 1935
isbn 978-985-02-1090-6
Автор произведения Кузьма Чорны
Жанр Литература 20 века
Издательство Электронная книгарня
Праз хвіліны тры яна назаўсёды пакінула Скуратовічаў хутар. Слаўся змрок, у цені трава даўно ахаладзела, і яна ішла вельмі шпарка, стараючыся яшчэ завідна мінуць лес. Выязджаючы, камісар арыштаваў Скуратовіча.
У той жа самы вечар Толік зноў прыходзіў дадому. Маці плакала, а ён маўчаў. Праз дзён тры ён зноў прыйшоў. Бацька быў ужо дома, ён вярнуўся, даўшы падпіску, што сам аддасць лішняе збожжа.
– Я з першага дня ведаў, што яны тут былі, – гаварыў Толік. – Што яны будуць рабіць з намі?
– Забяруць збожжа пад мятлу.
– Дык няхай самі і малоцяць. А што, леташняе знайшлі… Падказала гадзіна гэтая… А пра Зосінага бацьку мне праўду казалі.
– Якую праўду?
– Што заяўляў у воласці: павінна, кажа, быць схавана жыта. Гэта ён настроіў. Седзячы ў лесе, мы ўсё ведаем, што дзе робіцца.
Бацька і сын колькі хвілін моўчкі глядзелі адзін аднаму ў вочы. Нарэшце бацька выліў з душы сваю шчырасць:
– Каб змена ўлады! To я б іх з бацькам і з дачкою, з усімі іхнімі б нашчадкамі!.. Каб прымеў, я іх бы і без змены ўлады ў магілу загнаў бы!..
Далей яны маўчалі. Яны толькі чулі, як старая ў бакоўцы моцна нанач малілася Богу. Пасля яна з енкам і плачам выйшла к сыну.
У той вечар Толік Скуратовіч даўжэй, як калі, пабыў дома.
Ідучы ў лес, ён надоўга спыніўся ў полі пад дзічкай, а пасля блытаўся па лесе, пакуль знайшоў знаёмае месца з сваімі хаўруснікамі. Ён прамаўчаў да канца ночы. Пад дзень яму стала холадна, і ён апрануў кажух. Калі крыху ўзнялося сонца, ён сеў і курыў, раз-поразу суха паплёўваючы і пыхкаючы губамі. Усе навокал яго спалі. Яго душыў смутак і скрэбла злосць. Ён пачаў нешта невыразнае мармытаць сабе пад нос.
– Што? – Падняўся каля яго распухлы ад сну твар. – Што ты кажаш?
– Нічога, спяць сабе, як анёлкі. Спакойна жывеце, сукіны сыны!
– Чаго ты?
– Дажыліся! Як сабакі, па лесе туляемся, дамоўку сваю меўшы.
– А ты толькі сёння гэта ўбачыў?
– Маўчы! Такі самы і ты, як усе. Дурань! Цьфу!
– Што на цябе ўссела сёння?
– Што ўссела? Пайдзі сёння дадому ўночы, паглядзі, можа, і ў цябе там усё перавярнулі, ператрэслі і перамацалі.
Паднялося яшчэ некалькі галоў, і пачалася гаворка. У той дзень стары Скуратовіч сам хадзіў у лес бачыцца з сынам і раіцца, што рабіць: зранку прыехаў чалавек з воласці і пад распіску даў паперку, дзе былі выпісаны тэрміны здачы жыта. Тэрміны былі кароткія.
– Можа, пачакаць, – гаварыў Скуратовіч, – можа, якая змена будзе?
– He даваць пакуль што, прапусціць першы тэрмін, а там будзем бачыць, што яны будуць рабіць, – гаварыў Толік.
Бацька прасядзеў у лесе да вечара – баяўся людскога вока. А яшчэ праз тры дні ён зноў хадзіў у лес да сына раіцца: на яго націскалі.
– А калі не здам, то тады арыштуюць. Як народ церпіць – Божа мой! Ціснуць, як ты ім не дасі.
– Лепш спаліць вазоўню,