Скачать книгу

пісаць, і з таго часу мы не ведаем, як яны там.

      Міс Кушынг відавочна гаварыла пра тое, што вельмі глыбока яе закранала. Як большасць людзей, што жывуць самотна, спачатку яна саромелася, але неўзабаве зрабілася выключна гаваркою. Яна шмат расказала нам пра свайго зяця-сцюарда, а потым забрыла нават ва ўспаміны пра былых арандатараў – студэнтаў-медыкаў, выбалбатаўшы нам усё пра іх правіннасці, імёны і бальніцы, дзе яны працавалі. Холмс уважліва слухаў, час ад часу задаючы пытанні.

      – А вашая другая сястра, Сара… – сказаў ён. – Мяне дзівіць, што дзве незамужнія лэдзі не вядуць гаспадарку разам.

      – О, калі б вы ведалі Сару, вы б не здзіўляліся. Пасяліўшыся ў Кройдане, я паспрабавала гэта арганізаваць, і мы жылі разам, але каля двух месяцаў таму вымушаныя былі раз’ехацца. Не хачу гаварыць кепскае пра ўласную сястру, але Сара ўвесь час хадзіла раздражнёная, і ёй немагчыма было дагадзіць.

      – Вы казалі, яна пасварылася з ліверпульскімі сваякамі.

      – Так, а яны ж былі адзін час найлепшымі сябрамі. Яна пераехала туды, каб быць побач з імі, а цяпер не ведае, як яшчэ аблаяць Джыма Браўнэра. Тыя шэсць месяцаў, што яна была тут, яна гаварыла толькі пра яго алкагалізм і яго манеры. Мабыць, яму не падабалася, што яна ўсюды ўмешваецца, вось і выказаў ёй усё наўпрост. Так і пачалося.

      – Дзякуй, міс Кушынг, – сказаў Холмс, падымаючыся і кланяючыся – Здаецца, вы казалі, што вашая сястра Сара жыве на Нью-стрыт у Велінгтане? Да пабачэння, і мне вельмі шкада, што вам прынесла столькі клопату справа, якая да вас, як вы сказалі, не мае ніякага дачынення.

      Калі мы выйшлі, міма ехаў кэб, і Холмс паклікаў яго.

      – Ці далёка да Велінгтана? – спытаў ён у фурмана.

      – Усяго каля мілі, сэр, – адказаў той.

      – Цудоўна. Заскоквайце, Ўотсан, трэба каваць жалеза, пакуль гарачае. Справа простая, але ў ёй ёсць парачка павучальных момантаў. Спыніцеся, калі будзем праязджаць міма тэлеграфа, дружа.

      Адправіўшы кароткую тэлеграму, Холмс усю астатнюю дарогу паўляжаў у кэбе, насунуўшы капялюш на нос, каб засланіцца ад сонца. Кэбмен спыніўся ля дома, зусім не падобнага да таго, які мы кагадзе пакінулі. Мой сябра загадаў пачакаць і толькі падняў руку, каб пастукаць, як дзверы расчыніліся, і на ганку з’явіўся сур’ёзны малады чалавек у чорным, несучы ў руцэ зашмальцаваны капялюш.

      – Міс Кушынг дома? – запытаўся Холмс.

      – Міс Сара Кушынг вельмі хворая, – быў адказ. – Ёй кепска з учорашняга дня, назіраюцца сімптомы цяжкога захворвання мозгу. Як яе доктар я не магу ўзяць на сябе адказнасць і пусціць да яе кагосьці, таму раю вам вярнуцца дзён праз дзесяць.

      Ён нацягнуў пальчаткі, зачыніў дзверы і пайшоў уніз па вуліцы.

      – Ну што ж, нельга дык нельга, – бадзёра сказаў Холмс.

      – Магчыма, яна б і не змагла ці не захацела вам штосьці расказваць.

      – Мне не трэба, каб яна мне расказвала, я хацеў проста зірнуць на яе. Зрэшты, думаю, я даведаўся ўсё, што хацеў. Завязіце нас у прыстойны гатэль, дружа, дзе можна паесці, а потым паедзем да нашага сябра Лестрада ў паліцэйскі

Скачать книгу