Скачать книгу

Вы яшчэ тады патлумачылі гэта выключна майстэрствам аўтара, а да маіх словаў аб тым, што для мяне такое ўжо ўвайшло ў звычку, паставіліся скептычна.

      – Ды не можа быць!

      – Магчыма, ваш язык гэтага не сказаў, дарагі мой Ўотсан, але дакладна сказалі вашыя бровы. Таму калі я ўбачыў, як вы адкінулі газету і занурыліся ў думкі, то ўзрадаваўся магчымасці счытаць іх і потым у іх уварвацца, каб даказаць, што добра вас разумею.

      Але я ўсё яшчэ сумняваўся.

      – Ва ўрыўку, які вы мне зачытвалі, – загаварыў я, – герой робіць высновы, грунтуючыся на дзеяннях чалавека, за якім назірае. Калі я правільна памятаю, той спатыкнуўся аб кучу камянёў, зірнуў на зоркі і ўсё такое.

      Але я спакойна сядзеў на крэсле, якія ж падказкі я мог вам даць?

      – Вы да сябе несправядлівыя. Твар дадзены чалавеку, каб той мог паказваць, што адчувае, і ваш у гэтым плане аддана вам служыць.

      – Хочаце сказаць, вы прачыталі мае думкі па твары?

      – Па твары і асабліва па вачах. Вы ж цяпер не ўспомніце, з чаго пачалі задумвацца?

      – Не ўспомню.

      – Тады я вам скажу. Вось вы адкінулі газету, што перавяло маю ўвагу на вас, і паўхвіліны сядзелі з безуважным выразам твару. Потым вашыя вочы спыніліся на партрэце генерала Гордана* ў новай рамцы, і па тым, як ваш твар змяніўся, я зразумеў, што механізм разважанняў запушчаны. Але доўга гэта не цягнулася: ваш позірк слізгануў па выяве Генры Ўорда Бічэра* зусім без рамкі і спыніўся на версе вашых кніг. Потым вы паглядзелі на сцяну, і ход вашых думак стаў відавочны. Вы думалі, што калі б Бічэр быў у рамцы, ім можна было б закрыць пустое месца на сцяне і ён добра спалучыўся б з Горданам.

      – Як дакладна вы ўсё прасачылі! – усклікнуў я.

      – Тут заблукаць было б цяжка. Але вось вашыя думкі вяртаюцца да Бічэра, і вы пільна гледзіце на яго партрэт, нібыта спрабуеце па рысах зразумець характар. Потым перастаяце жмурыцца, але ўсё яшчэ пазіраеце туды, а ваш твар робіцца задуменным. Вы згадваеце эпізоды кар’еры Бічэра. Я цудоўна разумеў, што пры гэтым вы не маглі не думаць пра місію ад імені паўночных штатаў, з якою ён прыязджаў сюды падчас Грамадзянскай вайны, бо памятаю вашае палкае абурэнне тым, як прынялі яго асабліва буйныя галовы. Вы так цвёрда стаялі тады на сваім, што я ведаў: думаючы пра Бічэра, вы не маглі не згадаць пра гэта. Праз імгненне я ўбачыў, што вы адвялі вочы ад партрэта і, відавочна, задумаліся пра Грамадзянскую вайну. А потым вашыя вусны застылі, вочы заблішчалі, вы сціснулі кулакі, і я ўпэўніўся, што вы думаеце пра мужнасць, якую паказалі абодва бакі ў той адчайнай барацьбе. Ваш твар пасумнеў, галава апусцілася: вы разважалі пра скруху, вусціш і пустую марнасць жыцця. Рука пацягнулася да старой раны, па твары праслізнула ўсмешка, якая сказала мне, што думка пра бязглуздасць такога спосабу вырашаць міжнародныя непаразуменні завалодала вамі. Тут я ўголас пагадзіўся з вамі ў гэтым і рады быў упэўніцца, што мае высновы былі слушнымі.

      – Цалкам слушнымі! – адказаў я. – І цяпер, калі вы ўсё растлумачылі, вымушаны

Скачать книгу