ТОП просматриваемых книг сайта:
Нататкі пра Шэрлака Холмса (зборнік). Артур Конан Дойл
Читать онлайн.Название Нататкі пра Шэрлака Холмса (зборнік)
Год выпуска 0
isbn 978-985-7119-99-8
Автор произведения Артур Конан Дойл
Серия Бібліятэка часопіса “ПрайдзіСвет” “PostScriptum”
Издательство Электронная книгарня
– Я даўно хацеў чым-небудзь заняцца.
– Вось і зоймецеся. Пазваніце, каб прынеслі абутак, і скажыце выклікаць кэб. Я вярнуся праз хвіліну, толькі пераапрануся і наб’ю партсігар.
Пакуль мы ехалі ў цягніку, усчалася залева, і Кройдан сустрэў нас нашмат менш гнятлівай спёкай, чым праводзіў Лондан. Холмс папярэдне даслаў тэлеграму, таму на станцыі нас чакаў Лестрад, такі ж жылісты, такі ж вяртлявы і гэтак жа падобны да тхара, як заўсёды. За пяць хвілінаў мы дайшлі да Крос-стрыт, дзе жыла міс Кушынг.
Гэта была вельмі доўгая вуліца з двухпавярховымі цаглянымі дамамі паабапал, акуратнымі і строгімі, з выбеленымі каменнымі сходамі, з якіх, перашэптваючыся, за намі сачылі групкі жанчын у фартухах. Напаўдарозе ўніз Лестрад спыніўся і пастукаў у дзверы, якія адчыніла дзяўчынка-служка. Нас правялі ў гасцёўню, дзе сядзела міс Кушынг – жанчына са спакойным тварам, мяккім позіркам і пасівелымі валасамі, што віліся па скронях. На каленях у яе ляжала абшытая сурвэтка, а побач на зэдліку стаяў кошык з каляровымі шаўковымі ніткамі.
– Яны ў паветцы, гэты… жах, – сказала яна, убачыўшы Лестрада. – Вы б не маглі іх забраць, каб і следу не засталося?
– Так і зраблю, міс Кушынг. Я проста хацеў, каб яны пабылі тут, пакуль мой сябар, містэр Шэрлак Холмс, не зірне на іх у вашай прысутнасці.
– Навошта ж мая прысутнасць, сэр?
– На выпадак, калі ён пажадае задаць колькі пытанняў.
– Якая карысць распытваць мяне, калі я ўжо сказала вам, што не ведаю пра гэта анічога?
– Безумоўна, мадам, – мякка прамовіў Холмс у сваёй заўсёднай манеры. – Вы, без сумневу, ужо больш чым дастаткова панерваваліся.
– Так, сэр. Я чалавек ціхі і жыву вельмі адасоблена. Мне нязвыкла бачыць сваё імя ў газетах, а паліцыю – у сваім доме. Тут гэтага страхоцця няма, містэр Лестрад, калі хочаце на іх зірнуць, ідзіце ў паветку.
Гэта быў маленькі навес у невялічкім садзе, што рассцілаўся за домам. Лестрад зайшоў туды і вынес жоўтую кардонную скрынку з кавалкам карычневай паперы і абрыўкамі вяроўкі. У канцы сцяжынкі стаяла лаўка, на якую мы ўселіся, і Холмс пачаў старанна вывучаць рэчы, перададзеныя яму Лестрадам.
– Вяроўка надзвычай цікавая, – заўважыў ён, падымаючы