ТОП просматриваемых книг сайта:
Дыплом на царства. Аркадзь Ліцьвін
Читать онлайн.Название Дыплом на царства
Год выпуска 2015
isbn 978-98590-371-7-7
Автор произведения Аркадзь Ліцьвін
Издательство Электронная книгарня
– Вернем нашых, Міласцівы пане, але за Дзьмітрыем нямала маскоўцаў і чужаземцаў, нашаму ўплыву непадуладных, – зазначыў Леў Сапега, ці не найлепш за ўсіх абазнаны ў справах падстаўнога царэвіча.
– Вось таму на іх пойдзе дасведчаны ваяр, – біскуп Вавжынец Гэмбіцкі*, толькі што менаваны вялікім каронным канцлерам, спыніў позірк на каралеўскім улюбёнцы Якубе Патоцкім.
Большасць міжволі прыгадала, што сваім часам не Патоцкія, а гетман Жулкеўскі нямала паспрыяў біскупу ў атрыманні высокіх пасад. І вось ніхто і нават сам гетман дасюль не ведае, дзе ж яго месца ў гэтым паходзе? Не хацеў бы кіраваць аблогай Смаленска, калі побач будзе кароль, прагны вайсковай славы. Але зараз трэба адвесці караля ад памылковых стратэгічных намераў.
– Раю, Міласцівы пане, – гетман вярнуў увагу сабраных да галоўнага, – Смаленск аблажыць малымі сіламі, а галоўнымі рушыць на Маскву, адагнаць царыка, дапамагчы баярам скінуць Шуйскага і дайсці да вуніі.
Лёгкая ўсмешка кранула вусны Льва Сапегі і ён ухвальна кіўнуў галавою, разумеючы, што на яго скіраваны позіркі шмат каго з караняжаў і ўсіх, хто тут з Княства. Нездарма ж ледзь не ў вочы называлі яго, Сапегу, стваральнікам інтрыгі з «царэвічам» Дзьмітрыем.
– І пайсці на Маскву не наўпроставым шляхам, – працягваў Жулкеўскі, задаволены хоць і слабой, але выразнай падтрымкай Сапегі, – а больш на поўдзень, праз Севершчыну.
– Пан гетман спадзяецца, што на Севершчыне схізматыкі самі вароты фартэцый паадчыняюць? – тон Гэмбіцкага не грашыў не тое што прыязнасцю, але звычайнай спагадай грэшніку ў ягоных памылках і блуканнях.
Не ўзлюбіўшы непрыяцеляў сваіх, парушальнік запаведзі атрымаў належнае. – Угадалі, ваша правялебнасць, не адчыняць, бо там няма фартэцый, а з тым і адпаведных варотаў, – прамовіў бязлітасны канцлер Княства. – Але вашай правялебнасці даравальна гэтага не ведаць, – з падкрэсленай ветлівасцю, падобнай да лёгкай кпіны, пакланіўся Сапега.
Гэмбіцкі набурмушыўся, прыціх і больш не вылазіў са сваімі меркаваннямі ў вайсковых справах.
Прапанаваны гетманам шлях захаваў бы не агалочанымі войскам будучыя набыткі роду Сапегаў на Смаленшчыне, таму цалкам адпавядаў вялікаму канцлеру. Але каралю не падабаўся ні ў якой меры. Нават далейшыя крокі ў выпадку перамогі кароль і гетман бачылі па рознаму.
Жулкеўскі, узлаваны каронным канцлерам Гембіцкім, рашыўся крануць найбольш далікатную струну дачыненняў з Масковіяй.
– На маю думку, Міласцівы пане, нам трэба з найбольшай пільнасцю сцерагчы, каб мы людзям маскоўскім як найлюдчэй ставіліся, – тонам парады прамовіў гетман. – Вельмі гэтаму паспрыяе, калі не будзе патрэбы ў цяжкіх аблогах і крывавых