ТОП просматриваемых книг сайта:
Дыплом на царства. Аркадзь Ліцьвін
Читать онлайн.Название Дыплом на царства
Год выпуска 2015
isbn 978-98590-371-7-7
Автор произведения Аркадзь Ліцьвін
Издательство Электронная книгарня
Гетман даўно ведаў, што караля мала турбуе, якой і чыёй крывёю будзе сплочаны штурм. Царква Масковіі, яго высілкам падпарадкаваная Рыму, стане шчодрай платай за падтрымку Святога Прастола ў пазнейшым адваяванні шведскай кароны. Шмат хто з рэгалістаў спадзяваўся, што перамога згуртуе вакол манарха шляхту, звядзе на нішто супраціў, умацуе каралеўскую ўладу можа і на маскоўскі ўзор. І баярам не давядзецца ўжыць так жаданых вольнасцяў. А то, бач, гетман спрачаецца з манархам на роўных. Гэтага немагчыма ўявіць анідзе, апроч Рэчы Паспалітай абодвух народаў, пашкадуй, Божа, і Карону і Вялікае Княства!
Найяснейшы пан любіць быць пры войску, мае халодную галаву і цвёрдае сэрца, каб уласнай не дрыжачай рукою ўзняць рапіру. Вырашыў па свойму: «На Смаленск!»
Першым штурмам 25 верасня распачалася дваццацімесячная аблога Смаленска.
На якую халеру Сапегам Лаўра?
Бражына міжвольна пабойваўся сустрэчы з усвяцкім старастам Янам Пятром Сапегам*. Ад яго нельга ўтойваць ані кроплі з прыгодаў ваяжу, ані слоўка з давераных звестак.
Славутаму ваяру сам вялікі гетман Ян Хадкевіч перадаваў войска на час адсутнасці. А колькі пераможных бітваў са шведамі прайшоў на чале гусарыі і казацкіх харугваў Вялікага Княства! Пад Кесяй, пад Кокенхаўзэнам, ля Ракібора, ля Дорпату і нарэшце пад Кірхольмам. Правае крыло войска Княства, сем соцень магутнай гусарыі пад яго началам у двух кідках звязалі непрыяцеля, з чатырох камендантаў трох страцілі ў бітве, але перамаглі. Чым не гетман?
І раптам, па чутках, воляю стрыечнага брата Льва Сапегі выдатны ваяр апынуўся ў царыка Дзьмітрыя. Але не быў аб'яўлены вываланцам, як Аляксандр Лісоўскі. А той, кажуць, таксама збег ад Хадкевіча да Дзмітрыя з падгавору вялікага канцлера літоўскага.
– У каго начаваў перад нападам? – Ян Сапега быў устрывожаны выкрыццём ганца праз непрыяцеля. – Можа лепш было ў лесе? – Нібы спраўджаны чалавек, – ганец і сам быў парушаны ў ранейшай пэўнасці. – Ад яснепана Андрэя. Марудзіць не мог, меў заданне, а час быў нанач, – патлумачыў вінавата. Суровы закон іх асяроддзя не варажыў літасці здрадніку, але вельмі лёгка было накінуць на чалавека падазрэнне, хоць бы і з падшэпту ворага. Несумненна адно: добра наладжаны, да драбніц знаёмы шлях трэба пакінуць дзеля іншага, менш знаёмага, таму напачатку больш небяспечнага.
– Што ж, тады іншая справа, – спачувальна прамовіў Сапега. – Але паспрабуй разважыць, як да такога дайшло. Ніхто, сам разумееш, лепш за цябе не разгадае. Аршанскі стараста Андрэй Сапега, родны брат вялікага канцлера Княства, наведваючы ў Смаленску знаёмцаў, кроку не мог ступіць без віжоў і няпрошаных праважатых. Але