Скачать книгу

перад сабою. – Дарэчы, ледзь знайшоў вашмосьця, – не забыўся і пра сваю заслугу.

      Галоўная кватэра гетмана на ўскраіне напалову спаленай вёсачкі мела ў карыстанні невялічкі дамок і ацалелае гумно пад стайню ды прытулак аховы. Даручэнец спыніў Бражыну ля самага шатра.

      – Не належыць уваходзіць, калі пан гетман піша, – патлумачыў шэптам.

      Несумненна і гэты досвед быў набыты ў выніку выстаўлення з шатра падчас гетманавых заняткаў. Не часта трапляўся хлапцу такі спагадлівы, бо цярплівы слухач. З шатра, сапраўды далятаў голас Жулкеўскага. Было падобна, што дыктуе скрыбу нейкі ліст ці загад.

      –“Гэтаму славутаму і вялікаму расейскаму гаспадарству зычу суцішэння, спакою, спынення праліцця крыві хрысціянскай”, – пасля хвіліны маўчання прагучаў малады голас, старанна вымаўляючы па маскоўску.

      – Ну што, здаецца добра? – звярнуўся да некага гетман па польску.

      – Дасканала, яснавяльможны пане, як і ўсё папярэдняе.

      Голас Жулкеўскага загучаў выразней. Відаць, пахаджваючы па шатры, спыніўся супраць уваходу.

      – “Найяснейшы кароль ягамосьць і вялікі князь літоўскі, пан наш міласцівы…аніякай крыўды не хоча, анікога з вашых баяраў ані людзей кожнага стану, наадварот, ад усяго сэрца зычыць вам і ўсёй славутай Дзяржаве Маскоўскай усялякай мажлівай памысловасці, трывалага міру і супакаення і каб кроў хрысціянская ліцца перастала” – як рэха адгукаўся голас пісарчука.

      Бражына зірнуў на хлапца, але не атрымаў аніякага знаку, што меў бы рабіць. Хутчэй за ўсё, хто даваў даручэнне, акурат у патрэбны хлопцу момант некуды адыйшоў. Мусілі быць міжвольнымі сведкамі палітычных захадаў гетмана. – Збярэш, вашмосьць, хто здольны, памножце як хутчэй ды найбольш, – пачуўся загадны голас гетмана. – Я думаю сярод ліцьвінаў лёгка такіх знойдзеш.

      Амаль адразу адкінулася палатняная фіранка і двое маладзёнаў выйшлі з аркушамі ў руках і подбегам рушылі да дамка. Хлапчына апошні раз азірнуўся, бадзёра махнуў ганцу і абодва ўвайшлі да шатра. Гетман нешта пісаў, але адклаў пяро, як толькі Бражына аддаў належныя ганоры. Жулкеўскі нядбала кіўнуў і паказаў сесці. Хлапцу махнуў ісці прэч. Пасунуў убок паперы і абапёрся лакцямі на стол.

      – Не надта пакрыўдзілі мы цябе прымусовай гасцінай? – з усмешкай запытаўся гетман. – Павінен пахваліць, вашмосьць, за настойлівасць і старанне. Ну і за датрыманне слова.

      – Між сваіх усё сцерпіцца, – рызыкнуў пажартаваць Бражына, лёгкім паклонам змякчаючы залішнюю смеласць.

      Відаць гетман меў важкія прычыны адступіцца ад звычкі і прызнаць слушнасць чужой пазіцыі.

      – Ну, ты не павінен задзіраць носа, – лёгкая ўсмешка кранула вусны гетмана. – Мае выведнікі тасама не спалі, але ты зрабіў гэта самахоць і данёс у самчас, раней за іншых. Дапамог мне.

      Бражына падумаў, што выведнікам не так і цяжка далося пацвердзіць усё, пра што дакладваў. Што ж, не дзеля пахвалы стараўся, але такая пахвала вялікі гонар.

      – Паклікаў цябе дзеля важнай справы. Лепш за цябе яе ніхто не зробіць. Навошта добраму

Скачать книгу