Скачать книгу

што цар Васіль працягнуў тэрмін вышуку беглых з пяці да пятнаццаці год, хапала для нянавісці новаспечаных «казакоў».

      – Далоў Васілья Шуйскага, гарбатага ды падслепаватага! Што за цар без войска! Беды незлічоныя наклікаў ён на Масковію. Гора нам мнагагрэшным, калі надалей пацерпім гэтага бессардэчнага ды сквапнага! Не слухаць старога Гермагена! З глузду з'ехаў!

      – «…бывшему государю…Васілію Івановічу всеа Русі, – урачыста неслася ад Арбацкіх варотаў над натоўпам служылых і пасадзкіх людзей, – отказаті і на государеве дворе не быті і вперёд на государстве не сідеті!»

      Гурма дваранаў і думных чыноў панесла ў Крэмль важнае рашэнне. Князь Варатынскі пакланіўся ўсё яшчэ цару Васілію.

      – «Вся земля бьёт тебе челом: оставь своё государство раді междоўсобной брані, затем, что тебя не любят і служіть тебе не хотят.»

      У вайсковым лагеры за Серпухоўскімі варотамі адчыніўся своеасаблівы Земскі сабор з удзелам думы, вышэйшага святарства і паўстаўшага, а дакладней, узбаламучанага люду. За тое, каб скінуць цара, выказаліся і Галіцыны, і Мсціслаўскі, і Філарэт Раманаў. Беднага Гермагена, які не падтрымаў змоўшчыкаў і спрабаваў дайсці да голасу, і слухаць не хацелі.

      Баярын Іван Салтыкоў ды Захар Ляпуноў на чале з Філарэтам не доўга вэждаліся. Прагналі цара нібы хлапчука з прастолу да ўласнага дому.

      – Не мець нам гасудара—бацюшкі лепшага за князь Васілья Галіцына! – заходзіліся крыкам ляпуноўскія разанцы на плошчах і вуліцах Масквы. – Знатнай крыві! Гедымінавіч!

      Але баярская дума на чале з Фёдарам Мсціслаўскім не падтрымала княжых памкненняў. Раптам забыўшыся на Уладыслава, Філарэт Раманаў прапанаваў на трон свайго чатырнаццацігадовага сына Міхаіла. Гэтага і патрыярх Гермаген мог падтрымаць, бо свой, маскавіт ад дзеда—прадзеда, пляменнік апошняга законнага цара Фёдара… Але патрыярх усё яшчэ ўпрошваў упартых баяраў вярнуць старога цара.

      – А пастрыгчы яго ў чарняцы і ўвесь сказ! – вырашылі змоўшчыкі. – І ніякага яму Ніжняга ва ўдзел, бо адтуль пачне свае козні.

      – Ін быць па сяму! – прагучала пад зларадны рогат.

      Хоць і трос рэдзенькай барадою выснажаны стары і крычаў, што нязгодны, 19 ліпеня князь Цюфякін прамовіў за раба Божага Васіля Шуйскага манаскія зарокі. Перакінуўся цар у “інока Варлаама”, і павезлі яго ў крытай каламажцы да Чудава манастыра пад стражу. А трох год не мінула як нібыта прамы нашчадак Аляксандра Неўскага ажаніўся з маладой княжною Мар'яй Бурносавай—Растоўскай, пра спадчынніка трону думаў. І што зараз? Няшмат сплыве часу і разам з братамі перададуць былога цара Васіля гетману Жулкеўскаму ў палон.

      Выбары наступніка палічылі за лепшае адкласці, пакуль з’едуцца прадстаўнікі ўсёй зямлі. А на перыяд міжцарствія дума выбрала сямёра баяраў: Фёдар Мсціслаўскі, Іван Варатынскі, Васіль Галіцын, Іван Раманаў, Фёдар Шэрэмецеў, Андрэй Трубецкой і Барыс Лыкаў павінны былі кіраваць дзяржавай. Дваране, прыказныя людзі, казакі і чорны люд неадкладна ім прысягнулі. Заставалася

Скачать книгу