Скачать книгу

адказаў згодна з праўдай Бражына, памаўчаўшы для самавітасці. – Спраўнасць у руцэ маю. Кожны прачытае, што з—пад майго пяра.

      – Пры самым важным? – з адценнем недаверу запытаўся маскавіт, кіўнуўшы на шацёр. – І па нямецку можаш?

      – Магу і па нямецку, – усміхнуўся Бражына. – А што такое?

      Баярыч уздыхнуў.

      – У вас шмат хто і па нямецку і па рознаму іншаму. Зайздросна.

      – Але ж і на Маскве ёсць замежнікі, можна і павучыцца.

      – Гэта так, але я не з Масквы, цяжка знаёмствам абзавесціся.

      Хлопец падабаўся. Хоць бы гэтай цікаўнасцю да іншага, разнастайнага.

      – З войскам пойдзеш на Маскву?

      – Рана ў мяне. Таму пакідаюць пры абозе.

      Рука хлапца міжволі тарганулася за спіну, але раптам ён ледзь заўважна пачырванеў і абапёрся рукамі на бервяно, адкінуўшыся назад.

      – А ты ж пры кім служыш, чым заняты? – запытаўся Бражына дзеля ветлівасці.

      Баярыч відавочна хацеў навязаць знаёмства.

      – І я пісар, – паведаміў нібы радасную навіну і рашыўся запытаць. – А табе як на імя?

      Бражына адказаў і ў сваю чаргу пацікавіўся, як клічуць новага знаёмца.

      – Іванам хрышчаны, – адказаў хлопец і, памуляўшыся, запытаў: – А па нямецку чытаць ці хоць бы разбіраць, лёгка навучыцца? У іх жа буквіцы іншыя.

      Бражына задумаўся. Абнадзеіць лёгкасцю ці напужаць цяжкасцю аднолькава не да твару, калі бачыш такое жаданне.

      – Залежыць, браце ад чалавека, – знайшоўся. – Ад здольнасці, ну і найперш і найбольш ад старання. – Вельмі б хацелася. Але як падступіцца, не ведаю.

      – А вось давай я табе азбуку, як ты кажаш, пакажу, – нечакана для сябе ахвяраваўся Бражына. – Пакуль мне ад’яжджаць, нешта паспеем.

      – Ты гэта насамрэч? – не паверыў баярыч. – Не смехам?

      Бражына паглядзеў у вочы маскавіту.

      – Ды грэх было б насміхацца з такога, – прамовіў ён.

      Сапраўды грэх было б зламаць насмешкай кволую радасць у вачах баярыча.

      – А ты таксама на Маскву? То можа разам пойдзем.

      Відаць хлопец спадзяваўся на даўжэйшы час навукі.

      – Калі ўжо князь—ваявода так апраставалосіўся, то і нашы з вашымі заадно, – без вялікай радасці прамовіў баярыч.

      У тоне маскавіта не чулася і ценю пашаны да царова брата. Відаць не толькі для старшыны справа з цараваннем Васіля Шуйскага была вырашана. Часы смуты і знаёмства з ваярамі Рэчы Паспалітай моцна падрэзалі так уласцівае маскавітам пакланенне: тут і Гадуноў і царэвічы Дзьмітрыі, адзін за адным, нарэшце, абраны ў вялікім спеху Васіль Шуйскі. А яшчэ чуткі пра польскага каралевіча. Калі шмат хто патрабуе пакланення, заканчваецца тым, што ніхто не шануецца.

      – Мы то вашых цароў вялікімі князямі мянуем, – прамовіў Бражына. – Так і ў лістах пішам. А дзе зараз князь Дзьмітрый Шуйскі, як думаеш?

      Баярыч памаўчаў, нібы перабіраючы ў памяці магчымыя напрамкі ўцёкаў Шуйскага, паціснуў плячыма.

      – На Маскве, мабыць, – прамовіў не вельмі ўпэўнена. – Куды ж

Скачать книгу