ТОП просматриваемых книг сайта:
Праклён. Валеры Гапееў
Читать онлайн.Название Праклён
Год выпуска 2013
isbn 978-985-7021-17-8
Автор произведения Валеры Гапееў
Жанр Современная зарубежная литература
Издательство Электронная книгарня
Жабрун адчуў прытоены ўздых у апошніх Лобачавых словах і борзда расшпіліў просценькі замок на ланцужку, зняў яго разам з кветкай, паклаў перад выкладнікам.
– Дык паглядзіце бліжэй… А чаму – шэсць пялёсткаў?
– Чаму шэсць? – перапытаў Лобач, пасунуў да сябе аркуш, на які паклаў Уладзімір ланцужок і кветку на ім. – Якая дакладная работа… І яму акурат больш за пяцьдзясят гадоў, кажаце… А можна мне яго сфатаграфаваць, замерыць? – папрасіў ён.
– Ды калі ласка… Вазьміце, потым вернеце…
– Дзякуй, вельмі незвычайная кветка… Я зраблю замеры, пакажу аднаму свайму калегу, ён вельмі цікавіцца “грамавым знакам”… А чаму шэсць пялёсткаў? Ніхто дакладна не ведае. Некаторыя лічаць, што тут замешана простая сняжынка – чалавек у тыя часы мог заўважыць, што ў ёй заўсёды шэсць прамянёў. Потым, іншая версія, “родзій” у старажытных грэкаў якраз значыў маланку і адначасна такі плод як гранат. А гранат і чырвоны, агністы, і ўнутры, на разрэзе мае менавіта шэсць перагародак. А ад родзій блізка і род…
– А ў сеціве… ёсць пра Род? – запытаўся Уладзімір.
– Там усяго стае, але сур’ёзныя работы цікавыя толькі вузкаму колу, яны рэдка трапляюць у сеціва, бо занадта вялікія і нудныя неабазнанаму чытачу. Але пашукайце. Калі надта цікава – магу даць назвы некаторых кніг, іх знойдзеце ў бібліятэцы.
– Ага, дзякуй, я пашукаю.
– То даяце мне пад “чэснае слова” на час свой абярэг? – перапытаў яшчэ раз Лобач.
– Ды няўжо ж, калі вам цікава і трэба…
– Ну, тады дзякуй і чакаю Вас.
– Ага, да пабачэння, – развітаўся Уладзімір Жабрун, борзда падняўся з месца, выйшаў з аўдыторыі.
Нейкі час Лобач сядзеў нерухома, асцярожна аналізуючы свае думкі і пачуцці. Усё ж добра, што пасля той жанчыны быў яшчэ гэты студэнт, і добра, што ён распачаў з ім гутарку. Нешта ёсць у гэтым хлопцы… Сапраўднае нешта. І гэта заспакойвала. От каб такіх хоць дзесяць чалавек на ўсю патоку!..
5
Дом, у якім Уладзімір Жабрун здымаў невялічкі, два на тры метры, пакойчык, стаяў на ціхай, амаль што вясковай вуліцы. Дзіўна, яна нейкім спосабам захавалася тут, так блізка ад вялікага праспекта. Адзін з найстарэйшых раёнаў горада меў шмат зеляніны, нават сам праспект паспеў убрацца ў два шэрагі высокіх і густых ліп і каштанаў абапал.
Дом стаяў у глыбіні невялікага старога саду і глядзеў на вуліцу белым мурам з трыма вокнамі. Два акны – вялікі агульны пакой, трэцяе – гаспадыніна, старэнькай Марыі Фамічны Міклуш. Яна часта сядзела пры сваім акна, адвешвала фіранку і глядзела на сцяжынку, на людзей, якія ішлі да яе. Гэтай роўнай сцяжынкай, што агінала дом, бегла паўз акно Уладзіміравага пакойчыка, збочвала і спынялася ля простых веснічак, памаляваных у светла-сіні, цяпер ужо бледна-блакітны колер, за які дзень праходзіла з дзясятак людзей. Прычына таму была