ТОП просматриваемых книг сайта:
Праклён. Валеры Гапееў
Читать онлайн.Название Праклён
Год выпуска 2013
isbn 978-985-7021-17-8
Автор произведения Валеры Гапееў
Жанр Современная зарубежная литература
Издательство Электронная книгарня
– Няхай яны не ведаюць, у якім стагоддзі яцвягі пайшлі, а дрыгавічы прыйшлі, няхай блытаюць шнуравую кераміку з шаравой маланкай. Але этнаграфія – твая зямля! Твая гісторыя і культура, твой народ, твае продкі! Ты заўтра будзеш кіраваць людзьмі, часткай гэтай краіны. І ты не ведаеш, чым жылі да цябе, чым жывуць сёння людзі, што шануюць, што ўмеюць, што шанавалі і што ўмелі. Ты не хочаш нават ведаць! Дык ты ж найміт! Трэба ненавідзець краіну, каб сядаць у кіраўнічае крэсла і не ведаць яе культуры, гідзіцца ёй, грэбуючы здабыткамі соцень пакаленняў. Я нікому не буду рабіць папушчэнняў. Нікому і ніколі! Пагатоў – завочнікам. Я прабачу нястачу ведаў у этнаграфіі, але не прабачу грэблівасці да іх, стаўлення як да нечага другаснага… А гэта вызначыць проста, як проста і запомніць найэлементарнейшыя праўды. Я не патрабую немажлівага ад завочнікаў…
Лобача выслухалі моўчкі. Але маўчанне было шматаблічным як ніколі: тут былі згода, нязгода, абыякавасць і страх. Так, найзвычайнейшы страх, які не цяжка было згледзець на многіх тварах, які выразна праяўляўся ў кароткіх позірках на дзверы ці ў апушчаных у стол вачох.
Лобач сапраўды нікому не рабіў папушчэнняў. Але цяжарную жанчыну-завочніцу ён ні разу не здолеў адправіць на пераздачу – ён рабіў усё, каб найменей бачыць яе перад сабой, практычна ніколі і не пытаўся па білеце.
Жанчыны-завочніцы хутка заўважылі стаўленне маладога выкладніка Алеся Лобача да цяжарных. І ацанілі, і скарыстоўвалі. Неяк на адным экзамене, калі Алесь, як зазвычай, нават не пытаючы нічога, пацягнуўся, каб паставіць адзнаку маладой чырванатварай цяжарнай жанчыне, тая нязграбна… паправіла свой вялікі жывот, які неяк апынуўся раптам збоку, калі яна прысела перад сталом выкладніка. Чырвоная фарба з твару жанчыны быццам пералілася на Лобачаў твар – той пачырванеў, а жанчына збялела. Алесь тады паставіў адзнаку, адразу ж, не пытаючыся нічога, моўчкі. Але на лекцыі ў другой групе нечакана для ўсіх суха і жорстка папярэдзіў:
– Я мушу сказаць вось што… Маё стаўленне да цяжарных жанчын нехта зразумеў як мажлівасць мяне падманваць. Таму проста папярэджваю: заўважу падман – і ў студэнткі будуць вялікія праблемы са здачай экзаменаў. Я дарую шмат чаго, але не дарую падману. Ніколі.
4
Была пятніца. Надвор’е ўжо колькі дзён было роўным, цёплым – усё абяцала добры ўлоў. Якраз на заўтра і дамовіліся з суседам. Нішто не магло ўжо змяніць Лобачавага настрою ў пятніцу: ні няўцямныя адказы завочнікаў, ні поўная непадрыхтаванасць некага. Ён даўно ставіўся да сваёй працы як да стужкі канвеера: было, ёсць і будзе. Амаль без паўтарэнняў. А вось рыба – гэта было святое, бо кожная ягоная вылазка на прыроду ўваходзіла ў свядомасць пахамі, колерамі, адчуваннямі. Рыбацтва было не проста нейкім адпачынкам, адхланнем, як кажуць, а блізу сакральнай дзеяй, да якой Алесь рыхтаваўся з не менш сур’ёзнай урачыстасцю і нутраным хваляваннем, чым даўнейшыя маладыя крывічы да жаніцьбы Цярэшкі. Так,