Скачать книгу

Ідзі бяры сваю торбу, складай кніжкі – і ў трэці клас! І скажы, што гэта я цябе адправіў! Ідзі!

      Толік заплакаў. Стаяў ля парты, хапіўся за яе бераг, як за выратавальную саломінку, і плакаў. Але ў класе ніхто з яго не засмяяўся. Кульба пабачыў слёзы, мабыць, застаўся задаволены, бо пасадзіў Толіка на месца і сказаў:

      – Дарую на першы раз. А ад заўтрашняга дня хто не адкажа – буду выганяць!

      Настаўнік стрымаў сваё слова – не аднаго вучня яшчэ спрабаваў выгнаць у трэці клас, але скора ўсе зразумелі, што трэба толькі заплакаць – і сядзеш на месца. За месяц заняткаў “выгнанні” скончыліся. Аднак калі Георгій Зіноўевіч падымаў цябе, а ты не вывучыў – было страшна. Так крычаў – уся школа чула. І потым паспрабуй адкажы добра на наступным уроку. Ужо як адзін раз паставіць “двойку” – не злезе…

      Неяк правучыліся восень і зіму. А на весну, калі снег цалкам зышоў з вясковай вуліцы і добра прыгрэла, выйшлі з дому раней, зайшлі ў хвойнік і – далей у лес, шукаючы якую бярэзіну: неслі з сабой слоік, нож і загадзя змайстраваны з кансервавай бляшанкі латок – каб спусціць сок. Пакуль будуць у школе, накапае поўны слоік! Далей-далей адходзілі, мінулі малады хвойнік, углыбіліся ў стары лес і напароліся на былы акоп з часоў вайны. Акопаў, амаль зарослых, было ў лесе нямала. І гэты быў зарослы. Але ж у такім месцы ён быў – не ўгледзець. Тут і бярозка расла сярод густых ялінак, крывая ад камля, так і цягнула зрабіць падсечку, паставіць слоік пад латок, з якога хутка-хутка пакаціліся першыя каламутныя, з парушынкамі кроплі, а потым закрапалі чысцюткія. Не ўтрымаліся, пачакалі, хвілінку, калі набяжыць па два глыткі – і паспрабавалі першы ў годзе бярозавік: халодны, саладкаваты…

      Вярнуліся са школы, то ўжо напіліся ўволю: слоік быў поўны, сок выцякаў на зямлю. Каму першаму прыйшла ў галаву думка пра зямлянку – невядома. Але перакусіўшы, памчалі ў лес. Рабілі зямлянку ў старым акопе. І потым штодня крадком прыходзілі. За месяц тут узнік сапраўдны штаб: вялікая, у ёй можна было стаяць, старанна замаскаваная зямлянка. Сюды яны ўцякалі з урокаў гісторыі. Спакваля абжываліся рознымі рэчамі: зэдлікам, сталом на паленцах. Былі тут і сухары, і сок у пляшках. Раскопваючы акоп далей, напароліся на рэшткі кулямётнай стужкі з пяццю ржавымі набоямі. І тут ужо іх апанаваў такі азарт, што прагульвалася не толькі гісторыя – цэлыя дні. За месяц яны знайшлі і раскапалі некалькі акопаў. Дзясяткі паедзеных іржой патронаў, дзве гільзы з-пад гарматных набояў невялікага калібру. Найкаштоўнейшае – аўтамат ППШ з цалкам згнілым прыкладам, іржавай руляй, цяжкі і вялікі… Але яны былі пэўныя, што змайструюць прыклад, адчысцяць рулю, і ў іх будзе сапраўдны аўтамат.

      Эх, як добра тут марылася!

      Той ранак быў дажджысты, волкі. Ужо буяў бэз пахучымі купамі ля старой школы, лічаныя дні заставаліся да летніх канікулаў. А ў Толіка нечакана разбалеўся зуб, і ягоная маці зранку аўтобусам павезла сына ў мястэчка. Ісці без Толіка ў школу, калі там першым урокам гісторыя? Ага, зараз… І Уладзімір крадком збочыў у хвойнік, разгледзеўся ўпярод: ці не сочыць хто за ім. Як быццам,

Скачать книгу