Скачать книгу

У нашай вёсцы хіба што жанчыны сваёй смерцю паміралі, а мужчыны гінулі… Пажараў шмат было, раз палова вёскі гарэла: бура была вялікая, адкуль той агонь прынесла. У пажарах і дзеці гінулі. А мужыкі… То лясіна ў лесе прыдушыць, то конь капытом у скроню пападзе, то між сабой паб’юцца ды за нажы хопяцца. А цяпер во паспіваліся яшчэ: хто ў вар’ятні ляжыць, хто сядзіць у турме, хто наагул сінім полымем згарэў. Жабруны… ну, яны амаль усе радня былі. Дык вось, я апошні і застаўся. Брат быў… Паўмесяца таму згарэў… разам з нашай хатай.

      – Так… Нечакана вельмі, – Лобач і праўда быў трохі разгублены. – Першы раз сустракаю такое… такую прычыну для паступлення. Значыцца, вы хочаце атрымаць веды, праўда? Хочаце нешта знайсці, тое, што змяніла б кон вашай вёскі. Дык, выбачайце, чаму вы не вучыцеся?

      – А чаму тут вучаць? – уздыхнуў непрытворна Уладзімір. – Паўгода мінула…

      – Так… А што вы хочаце ведаць? Навучыцца, як здымаць заклёны?

      – Не… Я думаў, што тут… Што тут знайду адказы на свае пытанні. Я ж кажу, мы няправільна жыць сталі, не так… – Уладзімір зноў нейкі момант вагаўся і потым загаварыў нечакана для Лобача зусім іншым тонам, з роспачнай горыччу: – Я так зразумеў, што ўніверсітэт не можа даць адказу на нейкае канкрэтнае пытанне. Бо ніхто тут не займаецца канкрэтыкай. Вось, прыкладам, быў недалёка ад нас Чортаў камень. Кажуць, што некалі там жыў чорт, які шыў людзям адзенне і боты. А бабуля мне казала, што нельга камень чапаць. Бяда будзе вялікая. Ды камень сцягнулі некуды, звезлі, я яго ўжо не пабачыў. Тады я прачытаў, што знайшоў, пра такія камяні. Я хацеў знайсці адказ: ці можа быць камень звязаны з той бядой, пра якую бабуля казала? Бачу, пазбіралі звесткі і зрабілі выснову: вось такая і такая група людзей, якія жылі тут і тут – нейкім парадкам роднасныя, бо камяні маюць аднолькавыя легенды.

      – А што ж вы хацелі даведацца? – не зразумеў Лобач.

      – Ды простае: чаму ў камені жыў чорт і чаму ён шыў. І чаму нельга было людзям прыбіраць той камень, хоць там і чорт, хоць у той вопратцы нельга было ў царкву ісці, – загаварыў Жабрун зноў ціха, нібы вінавацячыся за ранейшы запал.

      – Ну, дарагі мой, – Лобач развёў рукі, – каб адказаць на такое пытанне, трэба шукаць.

      – Я і шукаю…

      – Як? Проста лазіце па сеціве, чытаеце кніжкі? Выбачайце, шукаюць тыя, хто гадамі і дзесяцігоддзямі збірае ўсялякія легенды і міфы, ходзячы ад вёскі да вёскі, ад бабулькі да бабулькі, аналізуе, сістэматызуе і робіць асцярожныя высновы, стварае рабочыя гіпотэзы. Вы чыталі колькі старонак тэксту – а за ім праца тысяч чалавекадзён. І вы яшчэ незадаволены, вы кажаце, што шукаюць няслушна, – Лобач не змог утрымаць сарказму. – Што ж вы прапануеце? Як трэба шукаць?

      – Ну, адказ на канкрэтнае пытанне. Знайсці пытанне, потым шукаць адказу.

      “І праўда, цвердалобы… А гэта ж і няблага”, – падумаў Лобач, услых спытаў:

      – І шмат у вас такіх вось… канкрэтных пытанняў?

      – Не вельмі шмат, – упэўнена адказаў Уладзімір.

      – Яшчэ

Скачать книгу