ТОП просматриваемых книг сайта:
Праклён. Валеры Гапееў
Читать онлайн.Название Праклён
Год выпуска 2013
isbn 978-985-7021-17-8
Автор произведения Валеры Гапееў
Жанр Современная зарубежная литература
Издательство Электронная книгарня
– Вадзік, – шэптам жа адказаў хлопчык.
– Слухай, Вадзік, мы з табой, як дарослыя людзі, каб ніхто не ведаў, вось пра што дамовімся, добра?
– А пра што?
– У мяне ёсць цукерка адна. Я старая баба, зубоў няма. Еду вёску, хачу пасадзіць гарбузы. А каб добра гарбузы раслі, трэба пад іх страх закапаць. У мяне страху няма, а ў цябе ёсць. Дык давай мяняцца: я табе цукерку, а ты мне – страх. А яшчэ як гарбузы вырастуць, ты ўвосень да мне прыйдзеш, я табе і семак дам.
– Добра, – трохі разгублена пагадзіўся хлопчык.
– Во і добра. Дзе ў цябе страх?
– Тут, – нясмела паказаў хлопчык на грудзі.
– От, бяры далоньку расчыні, так, пакладзі на грудзі, от, цяпер сцісні і цягні, цягні, сціскай кулачок…. Во, давай мне, – бабуля хапіла сціснуты кулачок дзвюма рукамі, пагладзіла, распрастала дзіцячую далоньку. – О, я яго ў кішэню, а табе з кішэні – цукерка! Толькі ж глядзі, не падмані – страх назад не забірай, а то гарбузы не вырастуць і семак не будзе. І нікому не кажы, добра?
– Добра, – кіўнуў хлопчык, і ў голасе яго чулася сапраўдная радасць – ён памяняў свой страх на цукерку!
– Ну, от і бяжы…
Марыя Фамічна расчыніла дзверы.
– Усё, хадзем са мной, я вам вады дам. Будзеце хлопчыку на ноч даваць, па трошкі, тры дні запар. Усё мінецца, ён хлопчык зусім не баязлівы, праўда ж, Вадзічак?
– Праўда, – досыць бадзёра, хоць і крыху сарамліва адказаў хлопчык.
“Бач ты, якая хітрая”, – думаў Уладзімір, прыкручваючы разетку на месца. “Усё так проста, здаецца: аддаў хлопчык свой страх… Не, не аддаў нават: памяняў на цукерку. Эх, каб у жыцці так можна было: памяняць ці хоць прадаць страх, няпэўнасць…”
Гатуючы вячэру, гаспадыня вельмі доўга завіхалася на куханьцы: і селядзец рэзала, бульбу абірала, смажыла. Дом напоўніўся пахамі, і Уладзімір падумаў, што няблага было б куды пайсці пад’есці. У якую кавярню, хот-дог з півам ці што…
Марыя Фамічна нібы пачула ягоныя думкі – пастукала ў прычыненыя дзверы, зазірнула:
– Ну, хадзі-ка за стол, адпраўную вып’ем, пасядзім. Ды за тое, што ўратаваў мяне і дом, падзякаваць табе хачу.
– Ды якое там уратаваў, – крыху сумеўся Уладзімір.
– Ты маўчы і слухай старую бабу, яна дурнога не гаворыць, – жартам прыкрыкнула гаспадыня, дадала ласкава: – Хадзем, Валодзечка, хадзем…
Пасля вячэры, калі пілі гарбату, Уладзімір падумаў, што самы час задаць пытанне пра Купалле. Расказвала ж гаспадыня пра Каляды, то і пра Купалле запытаць не грэх. Выйшаў пакурыць, вяртаўся – прыхапіў са свайго пакоя дыктафон.
– Раней… Ой, некалі спраўлялі дык спраўлялі, – пачала Марыя Фамічна. – на Сёмуху татка наабсякае нам ліпавых галінак. А мы ўсе хату шаруем, з дзеркачом, падлога аж свяцілася жоўценькім. А потым тыя галінкі ў хаце паразвешваем… Пахніць свежым… От! А на Купалу, значыцца, тыя галінкі гаспадары з хат выносілі, клалі перад домам. Гэта называлася маем. Так і казалі яшчэ – “май паліць”. Меншыя дзеці вёскаю бягуць,