Скачать книгу

імператрыцы наўпрост у Пецярбург. І хоць мы з вамі будзем абмяркоўваць мае асабістыя справы, а не… – тут кароль узвысіў голас, – барані нас Усявышні, не бунт жа… – ён зноў стаў гаварыць ціха, – мне б хацелася, каб нашу справу ведалі толькі мы. Мы паглядзім, цi ажыццявіцца маё жаданне.

      Кароль рухам вачэй паказаў на крываногі пуф, мяккае сядзенне якога было абцягнута чырвоным аксамітам, і калі яго госць падышоў, зняў з пуфа чорны кій з сярэбранай булавешкай і сказаў:

      – Вы ўпэўнены, што гэта сёння зацьменне месяца?

      – Цалкам.

      – Сядзьце, Якаў.

      За тыя некалькі секунд, якія госць выдаткаваў, каб выканаць загад караля. Панятоўскі паспеў раз'ятрыцца і некалькі разоў з сілай ірвануць невялі сярэбраны жэзлік, прывязаны да кія.

      – Яны трымаюць мяне тут у палоне, ганаровым, але ўсё ж палоне, – сумна сказаў кароль.

      – Я ведаю, што вы хутка адправіцеся ў Пецярбург, – павольна прамовіў Якаў.

      – У сталіцы варвараў, так далёка ад радзімы… – ледзь чутна прашаптаў кароль. – Я б так хацеў цяпер патрапіць у Лазенкі.

      – Вы вернецеся ў Воўчын, Ваша Вялікасць, – дзіўна паглядзеўшы на суразмоўцу і ледзь улоўна ўсміхнуўшыся, прамовіў Панурыш.

      – Мой родны Воўчын?

      Як гэта часта бывае з людзьмі змучанымі нервовай напругай, Панятоўскі раптам рэзка засмяяўся і спытаў госця быццам бы недарэчы:

      – А ці праўда, Якаў, што ў вашым родзе ўсе старэйшыя сыны носяць тое ж імя, што і вы? Гэта значыць, Якаваў Панурышаў было шмат і будзе яшчэ больш, калі, вядома, ваш род не згасне.

      Госць з павагай схіліў галаву і адказаў:

      – Так, Ваша Вялікасць, вы маеце рацыю.

      – Значыць вы як Радзівілы. У іх было прызначана імя Мікалай для старэйшых сыноў, не ведаю, праўда, ці выконваецца зараз гэты звычай. Але вы, ясная справа, не Радзівілы. Эх, мне зараз успомніўся вясёлы Караль Станіслаў Пане Каханку. Дзівак жа, вось дзівак, – і кароль гучна засмяяўся.

      Нейкі час Панятоўскі яшчэ пасмейваўся сабе пад нос, але затым, не гледзячы на свайго госця, выняў аднекуль тры залатыя фігуркі на тоўстым ланцужку і, падняўшы вочы на Панурыша, працягнуў іх яму. Якаў узяў рэч, якую працягваў кароль, паднёс яе да твару i пільна паглядзеў на тое, што было ў ягоных руках. Перад ім віселі залаты матылёк, абсыпаны дробнымі дыяментамі, залаты кабан, пакрыты смарагдамі, і залатая драпежная птушка, падобная да сокала ды ўпрыгожаная рубінамі. Залаты ланцужок быў масіўны, з велізарнай зашпількай, выкананай у выглядзе крыжа з ружай, пялёсткі якой былі сярэбранымі. Відавочна было, што ўпрыгожванне вартае незлічоных грошай.

      – Усё правільна? – спытаў Панятоўскі.

      – Так, усё менавіта так як павінна быць, – адказаў Панурыш.

      Прабіў гадзіннік. Кожны ўдар глуха адлятаў ад столі да падлогі, і у змрочнай зале гэтыя гукі здаваліся па-сапраўднаму злавеснымі. Кароль здрыгануўся пры апошнім удары і, матнуўшы галавой, сказаў:

      – Значыць, я буду жыць у Пецярбургу?

      – У Мармуровым

Скачать книгу